Выйшлі два каляндара на 2022 год, якія дапамогуць вучыць беларускую мову

10 Ноября 2021 1816 0 Креатив
Поделиться

У выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў новы насценны «Каляндар па-беларуску» на 2022 год з малюнкамі і словамі на кожны дзень.

2022_cover.jpg

Пазітыўныя, яскравыя малюнкі стварылі мастачка Дар’я Мандзік і дызайнер Анатоль Лазар, якія раней працавалі над календаром «Не маўчы па-беларуску», які шмат год запар выпускала грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

2022_pages.jpg

Адкрываюць каляндар, як ніколі актуальныя, словы на тэму здароўя і медыцыны. Яны дапамогуць стасавацца па-беларуску з доктарам тым, хто дагэтуль не наважваўся.

На старонках вясновых месяцаў выдатная падборка словаў з назвамі раслінаў і жывёлаў па-беларуску. Кастрычніцкая старонка календара дапаможа выказаць па-беларуску свае эмоцыі, а лістападаўская падкажа, як называюцца на роднай мове розныя элемены адзення.

Таксама з календара можна даведаццца, як па-беларуску «размаўляюць» хатнія жывёлы, як правільна па-нашаму паклікаць каня, коціка ці куранят.

А яшчэ ў календары ёсць шмат цікавых устойлівых выразаў на роднай мове. Вось, напрыклад: загінуць, як тая рудая мыш; кульгавы, як твая цешча; сагнуцца ў дугу; цыбаты, як жэрдка.

Яшчэ у беларускіх крамах з'явіўся каляндар-слоўнік на кожны дзень «Лёгкая мова» на 2022 год. На 365 адрыўных лістках календара — штодзень новае беларускае слова, яго пераклад і малюнак.

250047665_394907089003101_6513589356506161910_n.jpg

252350962_147716067581452_158810098437534176_n.jpg

У камплекце — скрынка-ўпакоўка, падстаўка і два магніцікі для прымацавання на халадзільніку асобных старонак.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: