«Суседзі» запусцілі першыя беларускамоўныя касы самаабслугоўвання

1 Ноября 2019 nn.by 1183 0 Компании
Поделиться

Сетка крамаў «Суседзі» адкрыла ў ГЦ «Рыга» чатыры касы самаабслугоўвання. «Быстрокассы» дазваляюць аплаціць усе тавары самастойна і могуць «размаўляць» з пакупніком на рускай, англійскай і беларускай мовах.


На беларускую мову быў перакладзены як увесь інтэрфейс, так і найменні тавараў з каталога. Працуюць такія касы кругласутачна, як і сама крама.

Карыстацца касай вельмі проста, дастаткова прытрымлівацца інструкцый на экране. Па досведзе замежных сетак, у касы самаабслугоўвання ўбудаваны галасавы памочнік з прыемным жаночым голасам, які спрашчае «зносіны» з тэрміналам. Большасць тавараў трэба толькі паднесці да сканера, а выпечку — абраць па малюнку ў меню. Падобная логіка дзейнічае з вагавымі прадуктамі: кладзеце на платформу і знаходзіце тавар у каталогу. Калі ўзнікаюць складанасці з пошукам тавару або аплатай, можна папрасіць дапамогі ў кансультанта.

Касы самаабслугоўвання пакуль працуюць у ГЦ «Рыга». Калі пілотны праект акажацца паспяховым, такія ж тэрміналы з'явяцца і ў іншых крамах па ўсёй краіне.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: