Створаны сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў

1 Апреля 2022 5302 0 Культура Технологии
Поделиться

У Беларуси запрацаваў audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

- Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых, - паведамляюць аўтары праекту. 

- Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць - запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець, “што ўжо запісана”. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт. І - каб зрабіць яго больш карысным - сабраць ужо запісаныя кнігі ў беларускім інтэрнэце ў адзін каталог.

87989.JPG

Выявілася, што іх запісана ўжо шмат, асабліва класікі! Але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту і арыентавацца ў іх складана. Таму мы і сабралі ўсё, што змаглі знайсці, у адным месцы. Напрыклад, можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысцінай Дробыш, ці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча (і нават паслухаць, як ён чытае свае вершы!), а таксама даведацца, што рэкардсмен па агучках - «Людзі на балоце» з 3 рознымі варыянтамі на 9 пляцоўках.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: