Праект Infographer.by у межах кампаніі Чытаем Беларускую пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку.
Арганізатары выпусцяць серыю з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч.
«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць знамянальную падзею ‒ 500-годдзе беларускага кнігадруку.» ‒ Кажа кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.
Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы: https://www.talaka.by/projects/2096/overview