Сетка крам “5 элемент” запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

26 Ноября 2020 2859 0 Ритейл
Поделиться

26 лістапада адзначаецца 90-годдзе беларускага класіка, аўтара знаёмых кожнаму беларусу твораў, Уладзіміра Караткевіча. Да такой значнай падзеі “5 элемент” запусціў у продаж калекцыю сувеніраў з цытатамі Уладзіміра Сямёнавіча. У склад калекцыі уходзяць торба з тканіны, вокладка для пашпарта, нататнік, тэрмакубак і маскі. Сувеніры можна набыць у пяці крамах Мінска, а таксама на сайце 5element.by з дастаўкай у любую краму сеткі па ўсёй краіне.

“Мы вырашылі запусціць праект, таму як упэўненыя, што павага да роднай беларускай культуры – неад’емная частка нашага жыцця. Будучы бізнесам, які звязаны з тэхналагічным прагрэсам і сучаснымі інавацыямі, мы разумеем, што новыя адкрыцця заўсёды абапіраюцца на вопыт мінулага, асабліва культурнага. Запускаючы праект “Цытаты Караткевіча”, мы аддаем павагу таленту і творчасці Уладзіміра Караткевіча, яшчэ раз звяртаючы ўвагу на творы, якія знаёмыя кожнаму з нас з самай школы”. – паведаміў заснавальнік сеткі “5 элемент” Анрэй Балабін.


sumka-s-logotipom-citaty-2-5-element-1_600.jpg
bloknot-a5-v-oblozhke-iz-pu-belyy-s-markirovkoy-0000011372-artikul-ip25057106-1_600 (1).jpg

Акрамя калекцыі сувеніраў “5 элемент” запусціў анлайн-гульню “Спытай у класіка”. Кожны інтэрнэт-карыстальнік можа задаць пытанне і атрымаць адказ на яго адной з цытат Караткевіча. Каб даведацца, што вам адкажа класік, трэба наведацца на галоўную старонку сайта 5element.by і націснуть на банер праекту. Таксама атрымаць адказ ад Караткевіча можна, выкарастаўшы спецыяльную інста-маску. Карыстальнікі знойдуць яе на афіцыйнай старонцы сеткі “5 элемент” у інстаграм.

68780.JPG

А яшчэ да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча на радзіме аўтара, у Воршы, з’явіўся мурал з яго выявай. Малюнак упрыгожвае сцяну дома па вуліцы Жан-Поля Марата. Мурал – ніцыятыва заснавальніка сеткі “5 элемент” Андрэя Балабіна.Годам раней ён набыў дом Уладзіміра Караткевіча. У будучым на яго месцы з’явіцца музей і культурная прастора. Цікавы факт: акрамя самой выявы Караткевіча, на мурале ў Воршы размешчаны замалёўкі. Яны належаць пісьменніку і былі знойдзены на рукапісах аўтара ў доме яго дзяцінства. Гэты дом захоўвае ўспаміны пра значную працу аўтара. Менавіта ў ім з’явіўся знакаміты твор “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Мурал_2.jpg




Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: