Сайт издания "Наша Ніва" перестал работать. Редакция потеряла право на домен

25 Июня 2020 2036 0 Нестандарт
Поделиться

Ночью 25 июня сайт старейшего в Беларуси издания «Наша Ніва» перестал работать. 

nn-2506-2.jpg

О первых перебоях стало известно около 1.45 ночи 25 июня. При попытке открыть сайт nn.by на экране у некоторых пользователей появлялось сообщение «Не получается получить доступ к сайту. Не удалось найти IP-адрес сервера»

photo_2020-06-25 10.08.17.jpeg

Как пишет "Витебский курьер", доменное имя nn.by оказалось выставлено на аукцион. Вероятно, домен не был продлен владельцами и согласно правил национальной доменной зоны был выставлен на благотворительный аукцион.

photo_2020-06-25 10.08.04.jpeg


На данный момент "Наша Ніва" всё также не работает. Редакция опубликовала комментарии, в котором сказала, что адрес nn.by утерян. 

photo_2020-06-25 17.14.58.jpeg

А вот и окончательное заявление редакции о причинах произошедшего: 

"Сёння ўначы перастаў адчыняцца NN.by. Прычына аказалася ў тым, што ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» забралі гэты адрас.

Як так сталася? Беларускі інтэрнэт кантралюецца Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце. Гэта ведамства вызначыла пяць прыватных кампаній, якія займаюцца рэгістрацыяй назваў сайтаў (даменаў). Уласнікі сайтаў павінны штогод аплачваць арэнду, цана — каля 25 (дваццаці пяці) рублёў.

Наш дамен зарэгістраваны ў кампаніі «Адкрыты кантакт», а хостынг і электронная пошта знаходзіліся на серверах другой, «Надзейныя праграмы». Нейкім загадкавым чынам аказалася, што спам-фільтр адправіў чатыры лісты з нагадваннямі ад «Адкрытага кантакта» ў глыбокую сметніцу. Быў і званок з абяцаннем даслаць плацёжку, але рахунак так і не даляцеў да нашай пошты. Адпаведна, мы не аплацілі 25 (дваццаць пяць) рублёў. Затое, напрыклад, іншыя мэйлы з таго ж адраса, напрыклад, з праверкай кантактнай інфармацыі, даляцелі некалькі дзён таму без усялякіх перашкод.

Між тым менавіта ад пачатку 2020 года дзяржава зрабіла правілы гульні больш жорсткімі. Калі пратэрмінаваў аплату хаця б на дзень, дамен адразу адбіраюць (раней давалі дадатковы месяц на аплату) і выстаўляюць на аўкцыён.

Як толькі мы даведаліся пра адключэнне NN.BY, уначы а 1:20 мы пабудзілі кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, звязваліся з «Адкрытым кантактам» і «Надзейнымі праграмамі». Увечары сустракаліся з міністрам інфармацыі. Мы таксама ведаем, што наша сітуацыя абмяркоўвалася сілавікамі.  Аднак да вечара 25 чэрвеня нічога так і не рашылася.

Рэдакцыя запусціла новы сайт па запасным адрасе Nashaniva.by. Калі ласка, дадайце яго ў закладкі і праінфармуеце сяброў вусна і ў сацыяльных сетках, дзе цяпер шукаць праўдзівую інфармацыю па-беларуску.

Адрас — гэта ўсяго толькі тэхнічнае найменне. Якой бы прыгожай ні была назва, калі там будзе тупая прапаганда, людзі не будуць яе чытаць. Галоўнае багацце «Нашай Нівы» — аўдыторыя, сотні тысяч патрыятычных беларусаў, якія стаяць за намі.

«Нашу Ніву», зерне беларускасці, хацелі б выціснуць з Беларусі. Але не ўдасца.

З аднаго боку, мы нібы бяссільныя супраць сваволі – і цяпер, і ў будучыні будзем бяссільныя. Але нас не зломіш. Вытрымка -- сіла бяссільных.

Таму мы выстаім перад гэтым і больш моцнымі выпрабаваннямі, падрыхтаванымі для незалежнай прэсы і блогераў на бліжэйшы час.

Пакуль жывыя, будзем працягваць рабіць СМІ на беларускай мове. Не на адной платформе, дык на другой".

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: