За паўгады працы аргкамітэт прэміі беларускай кінапрэсы “Чырвоны верас” звязаўся з больш чым 150 рэжысёрамі беларускага паходжання, што працуюць як у краіне, так і за яе межамі, і атрымаў да разгляду 88 фільмаў, знятых у 2019 і 2020 гадах. Такі перыяд быў абраны, каб падтрымаць кіно, якое не атрымала належнай увагі на мясцовых пляцоўках з эпідэміалагічных і палітычных прычынаў.
На працягу двух месяцаў журы глядзела і ацэньвала дасланыя працы. У яго склад увайшлі чатыры чальца аргкамітэту і чатырнаццаць экспертаў з дзяржаўных і прыватных устаноў – журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, арт-менеджэры, кінаблогеры, даследчыкі кіно і выкладчыкі.
Пераможцы вызначаліся падлікам агульнай сумы балаў ад кожнага эксперта (сябра журы мог паставіць адзнаку ад 1 да 5, а ў прафесійных намінацыях прапаноўваў кандыдатаў). Адзначым, што ў перважнай большасці катэгорый журы было адзінадушным.

Такім чынам пераможцамі прэміі “Чырвоны верас” сталі:
● Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм – “II” (“Два”), рэж. Улада Сянькова
● Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм – “Возера радасці”, рэж. Аляксей Палуян
● Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм – “Чыстае мастацтва”, рэж. Максім Швед
● Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм – “Тата”, рэж. Марыя Якімовіч
● Найлепшы анімацыйны фільм – “Царства зорак”, рэж. Іван Гапіенка
● Найлепшы рэжысёр – Максім Швед
● Найлепшы акцёр – Мікалай Бандарэнка, фільм “Дэзерцір” (рэж. Саша Сцельчанка)
● Найлепшая актрыса – Анастасія Пляц, фільм “Возера радасці” (рэж. Аляксей Палуян)
● Найлепшая праца аператара - Арцем Лобач, фільм “Шлях дадому”
● Найлепшы сцэнар – Любоў Зямцова, фільм “Месца кахання”
● Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка – мінскія ЖЭСы, фільм “Чыстае мастацтва” (рэж. Максім Швед)
● Найлепшая музыка ў фільме – Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук, фільм “Код продкаў” (рэж. Уладзімір Луцкі)
● Адкрыццё года – рэжысерка Марыя Якімовіч