Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" запусціў інфармацыйную кампанію "Міфы vs факты пра COVID-19", мэта якой распавесці, што на дадзены момент з інфармацыі пра COVID-19 з’яўляецца міфам, а што адпавядае рэчаіснасці згодна інфармацыі з сайту Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
"З дапамогай наглядных і зразумелых паштовак мы імкнемся распаўсюдзіць праўдзівую і актуальную інфармацыю пра COVID-19 сярод моладзі і людзей старэйшага ўзросту, а таксама падтрымаць тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі. Мы спадзяемся, што паштоўкі і іншыя матэрыялы дапамогуць пазбавіцца страхаў пра міфічныя жахі, а таксама лепш абараняць сябе ад захворвання".
Ініцыятары кампаніі адправяць усім жадаючым, а таксама іх блізкім, пажылым сваякам і іншым людзям, якіх трэба падтрымаць у гэты час).
Паштоўкі с міфамі vs фактамі пра каранавірус:
Паштоўкі для падтрымкі:
Паштоўкі адпраўляюцца толькі па Беларусі.
Таксама ёсць магчымасць спампаваць ўсе шаблоны паштовак. Макеты паштовак дасяжны па ліцэнзіі CC BY-NC-SA 4.0