Новая работа дызайн-студыі “Адліга” для праекта “Тузін.Немаўля”

29 Мая 2014 Marketing.by 1808 0 Дизайн
Поделиться

Дызайн-студыя “Адліга” распрацавала лагатып і візуалы для праекта "Тузін.Немаўля" інтэрнэт-парталу Tuzin.fm і Падляскай опэры і філярмоніі.

Дызайн таксама быў распрацаваны для праграм, праграмак, буклетаў, постараў і іншых матэрыялаў.

А ў фінале быў аздоблен незвычайны дыск у бляшанай скрыні.

“Тузін.Немаўля” — унікальны праект інтэрнэт-парталу Tuzin.fm і Падляскай опэры і філярмоніі — Эўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку. У яго межах тры беларускія выканаўцы — Ilo&Friends, Сяргей Пукст і Re1ikt напісалі арыгінальную музыку да першых беларускіх нямых кінафільмаў — «Прастытутка» (1926), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «У агні народжаная» (1929). 

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: