На Youtube з'явілася відэа з беларускім алфавітам для дзетак

Поделиться

У Ютубе з'явіўся ролік з беларускім алфавітам для дзетак - гэта пачатак серыі відэа «Годна — дзеткам», якую пачалі аніматарка Воля Бераснева і грамадская кампанія «Годна». 

"У мяне ёсць дачушка, і яна, як усе сучасныя дзеці, вельмі любіць глядзець ролікі на Ютубе. Каб сумяшчаць прыемнае з карысным, я ёй уключаю адукацыйныя відэа: лічбы, алфавіт, геаметрычныя формы. Такога кшталту кантэнту вельмі многа на Ютубе, але на рускай і англійскай мовах.  Я вырашыла, чаму б не зрабіць такія ж відэа на беларускай", - расказвае Воля Бераснева.

У першым роліку ў маляўнічай і інтэрактыўнай форме вывучаем беларускі алфавіт. У наступных роліках плануецца расказаць дзеткам, як лічыць па-беларуску, як назваць усе колеры вясёлкі (і не толькі) па-беларуску, як называюцца хатнія жывёлы і якія спрадвечныя беларускія мянушкі ім даць, як называюцца поры года і месяцы па-беларуску.

Праект «Годна — дзеткам» створаны для таго, каб у займальнай форме пазнаёміць дзетак з роднай мовай.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: