На Youtube з'явіўся відэапраект пра нікому не патрэбныя беларускія помнікі архітэктуры

Поделиться

«Арт Сядзіба» прэзентавала відэапраект «Закінутая Беларусь», прысвечаны помнікам архітэктуры, якія яшчэ можна ўбачыць на ўласныя вочы, пакуль яны канчаткова не зніклі. 

"Гэта праект пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці апынуліся нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні… Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны". 

Першы выпуск прысвечаны закінутым дзіцячым лагерам непадалёк ад Мінска - «Кіравец», «Дзяржынец» і «Дружны». Там можна знайсці пажоўклыя сценгазеты з Леніным і горы савецкай мэблі.  У выпуску ёсць маршрут і парады для кожнага, хто захоча яго паўтарыць.

Вядоўца праекта - Вераніка Сайко.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: