На «Мова Фэсце» кампаніі раскажуць пра выкарыстанне беларускай мовы ў бізнесе

5 Февраля 2020 4125 0 PR Компании Тренды
Поделиться

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

  • пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
  • збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
  • прадэманструе рэчы, з'явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
  • прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы.

84041026_470618723620020_361965335307354112_n.jpg

Бровар «Аліварыя» першым адгукнуўся на прапанову «Арт Сядзібы» падтрымаць  «Мова Фэст». «Аліварыя» — піўны брэнд нацыянальнага гонару, за якім стаіць болей чым 155-гадовая гісторыя, спадчына, традыцыі. Менавіта таму адной з асноўных місій «Аліварыі» з'яўляецца захаванне і адраджэнне нацыянальнай культуры, падтрымка беларускай мовы. «Аліварыя» з'явілася на рынку з беларускай назвай, а сёння паслядоўна вядзе камунікацыю на роднай мове, выпускае новыя беларускія гатункі піва, здымае рэкламныя ролікі і гутарыйць у сацыяльных сетках па-беларуску.

Афіцыйнымі партнёрамі «Мова Фэст» таксама сталі:

  • Банк Дабрабыт, які пасля рэбрэндынгу ў 2019 годзе вялікую ўвагу надае падтрымцы беларускай мовы;
  • букмекерская кантора Leon.by, якая мае паўнавартасную беларускамоўную версію сайта, актыўна падтрымлівае беларускі спорт, супрацоўнічае з беларускімі спартоўцамі і праводзіць рэкламныя кампаніі па-беларуску;
  • партал Realt.by, гід па рынку нерухомасці Беларусі, які працуе над стварэннем беларускамоўнай версіі мабільнага дадатка RealtMobile;
  • незалежны тэлеканал «Белсат», які 12 гадоў якасна вядзе сваю працу па-беларуску ў тэлеэфіры і сацыяльных сетках;
  • Symbal.by — кампанія, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў ды з’яў, якія прысвечаны беларускай мове, культуры і гісторыі.

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў. Свята 22 лютага ў культурным хабе «ОК16» пачнецца а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22.00. Уваход вольны.

Сёлета на 700 квадратных метрах культурнага хаба «ОК16» 22 лютага цэлы дзень будзе гучаць беларускамоўная музыка: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute і хэдлайнера свята, які будзе абвешчаны 15 лютага.

Вядомыя людзі на адкрытай дыскусійнай пляцоўцы будуць абмяркоўваць разам з журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком нацыянальную ідэю Беларусі, бізнесоўцы разам з журналістам «Нашай Нівы» Арцёмам Гарбацэвічам — беларускую мову ў беларускім бізнесе, а «Радыё Свабода» запросіць на прышчэпку беларускай мовы, мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

На прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое».

Моўны квэст дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» – паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Увесь дзень будзе працаваць спартовая пляцоўка ад Leon.by, на ёй Віталь Гуркоў прадставіць майстар-клас «Тайскі бокс па-беларуску». Паралельна на стэндзе «Чырвонага крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі» пройдзе майстар-клас па першай дапамозе, дзе будзе магчымасць па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах.

На дзіцячай пляцоўцы «Наша Ніва» прэзентуе свае часопісы «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды падрыхтуе інтэрактыўныя забавы разам з аўтарамі выданняў, а кампанія «Будзьма беларусамі!» прадставіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання».

Цягам усяго свята будуць працаваць вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі ад партнёраў «Мова Фэст», а забаўляць гасцей свята беларускімі традыцыйнымі гульнямі, забавамі і танцамі будуць студыя «Варгін» і капэла «Колісьнія».

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: