av.by даўно атрымлівалі паведамленні з просьбай зрабіць дадатак на беларускай мове. Цяпер у наладах дадатку на iOS, Android і Huawei можна лёгка перайсці на мову.
Перакладзена амаль усё: увесь інтэрфейс, лістынг, фільтры, кнопкі, меню, падказкі па функцыянале, форма падачы, унутраныя сэрвісы. Праўда, калі карыстальнік падасць аб’яву на рускай мове, то тэкст на ёй і застанецца.

Што пакуль не перакладзена: серверныя памылкі, захаваныя пошукі, пушы, лісты, якія адпраўляюцца аўтаматычна, навіны, што падцягваюцца з вэба.
- Дарэчы, вэб таксама перакладзём, але трошкі пазней. А пакуль карыстайцеся мабілкамі, пераключайцеся на мову і пішыце нам у тэхпадтрымку, калі дзесьці праскочыць памылка — мы абавязкова паправім, - каментуюць av.by.