Універсальнасць гэтай нестандартнай рэчы забяспечваецца прадуманым пакроем і выкарыстаннем маланкі. У зашпіленым варыянце – гэта пакет ці торба, калі ж маланку расшпіліць, то атрымаецца майка ці нават своеасаблівая камізэлька, якую можна насіць на саколку ці байку.
Ідэя стварэння рэчы з’явілася яшчэ год таму у дызайнераў Паўла Доўнара (HONAR) і Адрусья
BEZDARа (ZROBYM ARCHITECTS).
Пакет-майка — гэта і патрыятычны прадукт. Матэрыял вырабу — беларускі лён. Рэч ужо можна замовіць праз анлайн-краму honar.by з дастўкай па ўсім свеце. Даступны варыянт у шэрым колеры, у найбліжэйшыя дні з’явіцца і бэжавы меланж. Кошт пакета-майкі — 49 беларусіх рублёў.



