Маляваныч пачаў чытаць казкі на новым беларускамоўным дзіцячым YouTube-канале

Поделиться

На Youtube з’явіўся новы беларускамоўны дзіцячы канал "Бэйбус". Яго вядучым стаў акцёр Аляксандр Ждановіч, той самы Маляваныч з "Калыханкi" на беларускім тэлебачанні.

На канале пакуль толькі два відэа. Першае - гэта кароткі цізер, у якім Маляваныч расказвае, што вярнуўся да маленькіх гледачоў, і цяпер на Youtube будзе чытаць казкі і развучваць калыханкі.

Другое відэа - гэта казка "Лагодны Цмок", якую чытае Маляваныч.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: