"Луч" плануе на наступны год шмат лімітаваных "кайфовых" калекцый гадзіннікаў

10 Сентября 2021 1240 0 Дизайн Компании Креатив Мнение
Поделиться

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» у сваёй краме на праспекце Незалежнасці, 18 правёў прэзентацыю новай мадэлі гадзіннікаў «Вініл» лімітаванай калекцыі MUSTART 2021. Аўтар праекта - пераможца конкурсу Дзяніс Шарамецьеў.

IMG_3743.JPG

Паколькі ў мадэлі «Вініл» цыферблат імітуе грампластынку, а гадзінная стрэлка - танарм, то на мерапрыемстве гучала музыка з сапраўдных вінілавых пласцінак.  

IMG_3809_cr.jpg

Marketing.by пагаварыў пра планы "Луча" з Іванам Краўчэняй, які займаецца на заводзе распрацоўкай новых калекцый:

1917_oooo.plus.png

"Да канца года ў нас засталася адна лімітаваная калекцыя “Асобы”, якая выйдзе ў снежні. У гэтай серыі была Алена Кіш, быў Фларыян Ждановіч, і сёлета будзе таксама вельмі выбітны дзеяч.

Яшчэ будзе пару цікаваых калекцый, адна з іх мне вельмі падабаецца. Я думаю, яна будзе карыстацца попытам ў аматараў гадзіннікаў: мы плануем усё ж такі рэанімаваць нашу рэтра-калекцыю, паглядзець на яе новым позіркам.

На наступны год планы яшчэ бОльшыя – будзе вельмі шмат лімітаваных яркіх калекцый.  Мы ідзем па шляху ўдаскасканалення якасці і ўскладнення усяго, што только можна ускладніць у гадзінніках".

Іван Краўчэня адзначыў, што завод робіць акцэнт на беларускі рынак, таму калекцыі распрацоўваюцца з прыцэлам у першую чаргу на беларусаў:

"Мы усё ж такі не прэміум-марка, мы робім акцэнт на беларускі рынак, то бок гэта гадзінніki ад беларусаў для беларусаў. У дызайнераў зараз трэнд на мінімалізм і на нешта унікальнікае, блізкае да сэрца нейкай супольнасці людзей – як вось наш вініл.

Звычайныя гадзіннікі зараз не вельмі цікавыя людзям, бо ёсць тэлефон, ёсць Apple Watch, ёсць гадзіннікі з Аліэкпрэс за 5 долараў. Мы ўсё ж такі накіраваны на тое каб рабіць такія унікальныя і кайфовыя гадзіннікі".

Зараз мінскі гадзіннікавы завод «Луч» працуе над калекцыяй, якая павінна выйсці ў 2022 годзе і прыйсціся да спадобы пакаленню "зумераў":

"Зараз зумеры звярнуліся да тэмы 80-х гадоў, зараз зноў у трэндзе, напрыклад, электронныя гадзіннікі таго часу - паглядзице, на вуліцы маладыя людзі ходзяць з "Электронікай" ад бацькоў ці бабуль-дзядуль. Мы гэта заўважылі і паспрабуем зрабіць такую рэтра-калекцыю, паглядзім, што з гэтага выйдзе".

Іван Краўчэня распавёў, як сам праводзіць вывучэнне меркавання спажыўцоў: калі ў горадзе бачыць людзей з гадзіннікамі "Луч", то ён да іх падыходзіць, прадстаўляецца і просіць расказаць, чаму была абраная гэтая мадэль і што ў гадзінніках падабаецца ці не падабаецца.

"І чую вельмі розныя меркаванні. Напрыклад, сустракаў людзей, які зарабляюць вялікія грошы, але ходзяць з гадзіннікамі “Луч” базавай мадэлі – бо ім проста спадабаўся дызайн. А жанчыны, якія купляюць механічныя гадзіннікі, часта іх нават не заводяць – носяць проста як аксэсуар".

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: