"Луч" адкрыў карпаратыўны музей i распавеў пра трэнды попыту на гадзiннiкi

28 Февраля 2020 4055 0 PR Дизайн Компании
Поделиться

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» адкрыў музей і прадставіў трэцюю версію легендарных аднастрэлачных гадзіннікаў.

Музей месціцца ў новым корпусе завода «Луч» на вуліцы Натуралістаў, 3 - у ім будуць захоўвацца каштоўныя экспанаты, звязаныя з гісторыяй вытворчасці гадзіннікаў у нашай краіне.

1.jpg

Зараз у «Луча» атрымалася сабраць больш за 100 мадэляў гадзіннікаў розных гадоў, першае вытворчае абсталяванне, інструменты для працаёмкай работы гадзіннікавых зборшчыкаў (калісьці гэта былі толькі пінцэты і адвёрткі) і архіўныя фотаздымкі, пачынаючы з 50-х гадоў, калі толькі прыступілі да будаўніцтва завода.

4.JPG

Адзін са знакавых экспанатаў музея – мініяцюрны жаночы гадзіннік «Зара», з якога пачыналася гісторыя «Луча» ў Мінску ў 1955 годзе. Бо першапачаткова прадпрыемства было нацэлена на вытворчасць гадзіннікаў менавіта для жанчын. Мадэль «Зара» лічылася самай маленькай і вытанчанай з тых, што выпускаліся ў СССР. 

На Мінскім гадзіннікавым заводзе чакаюць вялікую цікавасць да музея і з боку замежных турыстаў, і з боку жыхароў Беларусі. І разлічваюць на тое, што цяпер гэта месца стане галоўным экскурсійным аб’ектам гадзіннікавай вытворчасці.

У рамках адкрыцця музею «Луч» прэзентаваў для журналістаў і лідэраў меркаванняў гадзіннікі «Аднастрэлачнік 3.0», якія могуць знаходзіцца ў вадзе на глыбіні 30 метраў.

IMG_20200227_193346_.jpg

Як расказаў на прэзентацыі арт-дырэктар завода «Луч» Іван Краўчэня, у трэцяй версіі завод пастараўся выправіць усе недахопы, на якія скардзіліся ўладальнікі папярэдніх версіяў. Напрыклад, гэтым разам дызайнеры паклапаціліся пра тое, як уладальнікі хранометраў будуць вызначаць час па адной стрэлцы, што адказвае і за хвіліны, і за гадзіны: стылёвую падказку з дзяленнямі, у якой лёгка разабрацца, размясцілі прама на цыферблаце паміж лічбамі 12 і 1. Таксама ў адрозненне ад першай версіі беларускіх аднастрэлачнікаў, якая была выпушчана ў 2016 годзе, трэцяя валодае вільгацеаховай 3 bar.

Арт-директор Иван Кравченя.JPG

Як патлумачыў Іван Краўчэня ў размове з Marketing.by, завод па-максімуму зацікаўлены ў тым, каб збіраць зваротную сувязь ад спыжыўцоў:

- Нам бы хацелася перад выпускам мадэляў на рынак рабіць фокус-групы, але мы гэта не паспяваем. На заводзе за савецкім часам існавала практыка, калі гадзіннікі даваліся супрацоўнікам завода на 2-3 месяцы, каб яны далі свой фідбэк і канструктары выправілі ўсе недахопы. Зараз на гэта часу няма. Але калі мы робім нешта ў папулярнай стылістыцы, то з верагоднасцю ў 70-80% мадэль будзе паспяховай. Я сам калі-некалі іду ў краму і гляжу, што купляюць людзі, пытаю у прадаўцоў, што карыстаецца попытам. Чытаю профільныя ресурсы, нават той жа форум на "Анлайнеры" - там ёсць асобная суполка фанатаў гадзіннікаў, і як толькі у "Луча" нешта выходзіць, то я праз некалькі гадзін ужо чытаю, добрая мадэль атрымалася ці не.

У 3.0 версіі аднастрэлачнікаў 15 мадэляў з рознымі дызайнерскімі і каляровымі рашэннямі, сталёвы корпус, мінеральнае шкло павышанай трываласці на цыферблаце і некалькі варыянтаў раменьчыкаў на выбар: ад натуральнай скуры да плеценага бранзалета з нержавеючай сталі.

IMG_20200227_200241.jpg

Традыцыйна ў гэтых мадэлях выкарыстоўваецца аўтэнтычны гадзіннікавы механізм 1801.1, які цалкам вырабляецца і збіраецца на заводзе «Луч».

Marketing.by пацікавіўся ў Івана Краўчэні, якія зараз назіраюцца трэнды на рынку гадзіннікаў. Па яго словах, сёння асноўны трэнд ідзе на метал:

- Паляпшаецца якасць металу, ідзе замена раменчыкаў на металічныя, асабліва сярод жаночых мадэляў. Калі казаць пра мужчынскія, то ёсць трэнд на якасныя механізмы, корпусы, на дастаткова вялікія гадзіннікі. Скажам, калі яшчэ 15 год таму нармальны памер мужчынскага гадзінніку быў каля 38 мм, то зараз ужо жаночыя больш за гэтую лічбу. Яшчэ адзін трэнд, які назіраецца ўжо 3-4 гады - гэта мінімалізм. Вельмі простыя формы, мінімум афармлення - проста функцыянальны гадзіннік.

однострелочники 3.0.JPG

У той ці іншай ступені гэтыя трэнды будзе ўлічваць "Луч" пры распрацоўцы новых мадэляў. Але пры гэтым і не адмаўляцца ад правераных часам:

- Трэба разумець, што "Луч" - гэта не толькі трэнды, гэта яшчэ гісторыя і давер пакупнікоў сталага ўзросту. Гадзіннікі, якія карыстаюцца попытам у людзей 45+, мы будзем працягваць выпускаць. Тут яшчэ ёсць такая сацыяльная накіраванасць - гэтыя людзі не карыстаюцца іншымі гадізннікамі, яны адразу ідуць у "Луч", а не ў пераход на Якуба Коласа за кітайскімі гадзіннікамі.

Таксама "Луч" будзе працягваць выпускаць гадзіннікі з нацыянальнай беларускай тэматыкай. 

- Інтарэс да гэтага неверагодны, і ён не сціхае. Сёлета наш конкурс выйграла праца ў стыле супрэматызму ад брэсцкіх хлопцаў. Мы будзем з імі разам выпускаць гэтую калекцыю, і я спадзяюся, што на яе будзе велізарны попыт. Бо як толькі запосцілі ў інстаграме вынікі конкурсу, то людзі адразу пачалі пытаць, дзе можна іх купіць, - адначыў Іван Краўчэня.

screenshot-www.instagram.com-2020.02.28-01_28_32.png

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: