Легендарныя цішоткі і торбы ад “Будзьмы” з’явіліся ў вольным продажы

6 Июня 2019 3740 0 Креатив Нестандарт
Поделиться

Многія ведаюць  кампанію “Будзьма беларусамі!” не толькі праз культурніцкія мерапрыемствы і гучныя праекты, але і дзякуючы адмысловай візуальнай прадукцыі, якую раней можна было атрымаць толькі на мерапрыемствах кампаніі. 

У адказ на шматлікія запыты прыхільнікаў “Будзьма” вырашыла запусціць у продаж самыя папулярныя мадэлі ў абноўленым выглядзе. Новае жыццё звыклым вобразам даў дызайнер Анатоль Лазар. Сярод іх і героі нашумелага анімацыйнага фільма, і крылаты гусар ВКЛ






У абноўленых цішотках сфатаграфаваліся вядомыя музыкі Зміцер Вайцюшкевіч, Андрусь Такінданг і ўдзельніца гурта “Стары Ольса” Марыя Шарый, а таксама паэт Віталь Рыжкоў.

На дадзены момант будзьмаўскія цішоткі і торбы з беларускімі “мажорамі” і крылатым гусарам ВКЛ ёсць у наяўнасці ў крамах:

  • “Мой модны кут”, ГЦ “Маскоўска-Венскі” (ст.м. Плошча Якуба Коласа) , пав. №333 (цішоткі і торбы) 
  • Symbal.by, пр-т машэрава, 18 (толькі цішоткі)

Крама Symbal.by таксама прымае перадзамовы на класічныя чырвоныя цішоткі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з фірмовым дызайнам і надпісам: “Будзьма беларусамі! Гэта тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!”.

З часам сетка крамаў, дзе можна набыць фірмовыя цішоткі і торбы з дызайнам ад “Будзьмы”, будзе пашырацца. Інфармацыя пра гэта з’явіцца на сайце budzma.by.



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: