Крама Symbal.by выпусціла "мерч Гедыміна"

2 Сентября 2019 1567 0 Дизайн Креатив Творчество
Поделиться

Крама Symbal.by выпусціла серыю сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе. Як сцвярджаюць аўтары, гэта першы прыклад у Беларусі, калі створана лінейка мерча, прысвечаная канкрэтнай скульптурнай кампазіцыі.


gedymin-5999-1024x681.jpg

Сувеніры распрацаваны сумесна з аўтарамі помніка ў Лідзе - скульптарамі Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым. Мерч Гедыміна будзе прадстаўлены на кірмашы рамеснікаў на фестывалі Lidbeer-2019 7 верасня - у дзень, калі запланавана і адкрыццё помніку.

gedymin-6003-1024x681.jpg

Таксама Symbal.by у межах фэсту Lidbeer плануе арганізаваць фотазону, прысвечаную Гедыміну, і аўтограф-сесію з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым. 

магніт-гедымін-3-1024x768.jpg

кубак-гедымін-1024x653.jpg

tort-5811119-1024x604.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: