Хэдлайнерам «Мова Фэст» стане Volski, а банк Дабрабыт запісаў відэа-запрашэнне на свята

Поделиться

Аб'яўлены хэдлайнер свята «Мова Фэст» - ім стане гурт Volski. Сваімі песнямі з розных перыядаў творчасці Лявон Вольскі і музыкі гурта завершаць праграму фэста, які адбудзецца 22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16». 

лявон.jpg

У гэты дзень «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Адзін з афіцыйных партнёраў «Мова Фэсту» банк Дабрабыт запісаў кранальнае відэа-запрашэнне ад сваіх супрацоўнікаў на мерапрыемства.


Супрацоўнікі банка, у тым ліку і старшыня праўлення ААТ «Банк Дабрабыт» Ігар Ліхагруд, прачыталі верш «Мова» паэткі Галіны Пірожнік.

— Наш банк, пасля рэбрэндынгу ў мінулым годзе, стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў. Мы адразу стварылі версію не толькі сайта банка па-беларуску, а і мабільнага дадатку «Дабрабыт-анлайн». Пакет паслугаў «Вышэйшая ліга», карткі «Матуля» і «Давай-давай», праграма лаяльнасці «Кола», уклады «Шчодры» і «На мару» — гэта толькі частка прадуктаў нашага банка ў назвах якіх выкарыстоўваецца беларуская мова. Таму безумоўна мы з задавальненнем прынялі прапанову «Арт Сядзібы» стаць не проста афіцыйнымі партнёрамі, а і актыўнымі ўдзельнікамі «Мова Фэст», - адзначыў Ігар Ліхагруд.

Банк Дабрабыт рыхтуе для свята «Мова Фэст» сваю пляцоўку, дзе размесціцца фотазона, якая стане часткай моўнага квэсту. Дзеткі і ўсе наведнікі свята змогуць  зрабі сэлфі з талісманам банка — божай кароўкай Евай Дабрабыт, якая стала гераіняй адмысловага стыкерпаку банка.

22 лютага а 14.00 на фэсце ў межах адукацыйнай пляцоўкі «Годна» прэс-сакратар Банка Дабрабыт Аляксей Раманчук прыме ўдзел у адкрытай дыскусіі «Беларуская мова і бізнес» разам з Аленай Патаповіч, намесніцай дырэктара па маркетынгу парталу Realt.by; Аляксандрам Апейкіным, дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь-Леон»; Алай Ляцяга, кiраўнiцай дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ «Пiваварная кампанiя Алiварыя»; Мікітам Броўкам, намеснікам дырэктара ТАА «Сымбаль Бай». Вядучы дыскусіі: Арцём Гарбацэвіч, журналіст «Нашай Нівы». 

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: