Галерэя “Ў” аднаўляе дзейнасць i запрашае кампанii да супрацоўнiцтва

8 Октября 2020 2475 0 Нестандарт
Поделиться

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” аднаўляе сваю дзейнасць. - Усе  6 месяцаў, што прайшлі з апошняй выставы, мы вельмі  сумавалі па ўсім вам, сумавалі па сустрэчах афлайн і цёплых сяброўскіх размовах, сумавалі па мастацтву не ў віртуальных залях галерэй і музеяў, а ў рэальных прасторах. Зараз з вялікай радасцю мы анансуем адкрыццё нашай прасторы і аднаўленне дзейнасці!, - паведамляюць у галерэi. Тут рыхтуюць новы праект i запрашаюць да супрацоўнiцтва кампанii.  

5678789809.JPG
- У сярэдзіне ліпеня галерэя “Ў” пачала працаваць над калектыўнай выставай “Кранальная дыстанцыя”,  удзел у якой бярэ  вялікая колькасць нашых сяброў з усяго свету. Выстава,  у якой мы хочам паразважаць над цеплынёй,  ўзаемападтрымкай і  кранальнасцю, нават тады, калі мы знаходзімся далёка адзін ад аднаго. Гэтую выставу мы планавалі адкрыць напрыканцы жніўня, але сітуацыя ў краіне прыпыніла на час працу над ёй - распавялi супрацоўнiкi галерэi. 

Зараз для рэалізацыі выставы праекту вельмі патрэбна дапамога з тэхнічным абсталяваннем для паказу медыя-прац: 
  • планшэты  -  8 аднолькавага памеру, 
  • плазменныя экраны невялікага памеру,  ці планшэты - 11 шт.
  • праектар - 3 шт. 
  • медыябоксы - 5 шт.
Калі ласка, па пытаннях партнёрства кантактуйце па нумары +375293667516 Васіліса
Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: