Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фесты-вальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).
Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.
Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Адукацыйная праграма”.
Адукацыйная праграма
9.30-10.30
Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot, Тэма: "Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў". Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).
10.30-11.30
Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь), Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.
11.30-12.30
Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius, Тэма: Planning with value.
12.30-13.30
Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на AD.NAK! Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015.
13.30-14.30
Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА "Аліварыя", Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.
14.30-15.30
Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст. Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.
15.30-17.00
Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія), Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”
Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генераль-нага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom “Дзеці”.
Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: adnak@budzma.org.