Чарговы сацыяльны праект ад «БелЗнешРэкламы»

Поделиться

«БелЗнешРэклама» размясціла білборды з выявай Мікалая Радзівіла Чорнага.

Еўфрасіння Полацкаябілборд Мікалай Радзівіл Чорны

Хтосьці жыве сучаснасцю, хтосьці – будучыняй, але, як вядома, ні першага, ні другога няма без мінулага. А наша мінулае – гэта, перш за ўсё, багатая гісторыя перамог і паражэнняў, значных дасягненняў і расчараванняў, за якімі стаяць выбітныя асобы Беларусі. На жаль, сення імёны большасці з іх альбо забываюцца, альбо ўжо забытыя…

Можна доўга высвятляць, чаму так адбываецца і хто вінаваты, а можна паспрабаваць выправіць дадзеную сітуацыю, што і зрабіла кампанія «Белзнешрэклама», якая запусціла чарговы сацыяльны праект пад назвай «Родныя даты». Так, на вуліцах Мінска ўжо некалькі гадоў можна пабачыць білборды з выявай вялікай беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай, жыццё якой – духоўны подзвіг у імя развіцця культуры і адукацыі суайчыннікаў.

Білборд Еўфрасіння Полацкая

А ў гэтым годзе, дзякуючы Антонію Бокуну, які ініцыяваў і выступіў спонсарам праекту, з’явіўся працяг гэтай тэматыкі. На білбордзе - Мікалай Радзівіл Чорны - дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер (з 1550 года), адначасна ваявода Віленскі (з 1551 года) і намеснік Вялікага князя (з 1561 года). Дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага адыграла вялікую ролю ў развіцці мецэнацтва ў розных сферах культуры Вялікага Княства Літоўскага, найбольш у арганізацыі кнігадрукавання. Працяглае знаходжанне за мяжой і знаёмства з заходнееўрапейскай культурай спрыялі разуменню ролі кнігадрукавання ў грамадска-палітычным і культурным жыцці.

білборд Мікалай Радзівіл Чорны

У 1563 годзе на сродкі М. Радзівіла выйшаў польскі пераклад поўнага зводу Бібліі, найбольшы паводле аб’ёму і адзін з найлепшых па мастацкіх і паліграфічных якасцях рэнэсансавага выдання. У гісторыю беларускага кнігавыдання ён увайшоў пад назвай «Берасьцейская, ці Радзівілаўская Біблія».

«Родныя даты» - гэта ўжо не першы сацыяльназначны праект кампаніі «Белзнешрэклама». Некалькі гадоў таму назад у Мінску ўпершыню паявіліся білборды з выявамі ягад і іх назвамі на беларускай мове – праект «Смак беларускай мовы».

А на працягу наступнага года ў Мінску, а таксама абласных і раённых цэнтрах Беларусі з’явіцца шэраг білбордаў, на якіх будуць адлюстраваны як знакамітыя постаці Беларусі, што зрабілі неацэнны ўнесак у развіццё беларускай гісторыі і культуры, так і значныя падзеі, якія паўплывалі на гісторыю нашай краіны.

Дызайнер: Сянько Вольга

Рэкламадавец: «БелЗнешРэклама»

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: