Будзьма-крама выпусціла дзіцячую вопратку у падтрымку мультфільма “Блізняты-важаняты"

7 Мая 2021 1934 0 Дизайн Креатив
Поделиться

Інтэрнэт-крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by выпусціла калекцыю дзіцячых лонгсліваў з героямі беларускамоўнага мультфільма “Блізняты-важаняты” - 50% ад продажаў будзе пералічана аўтарам праекта.

"Усе мы памятаем дзяцінства, ахутанае казкамі, таямніцамі і чараўніцтвам. У любым веку мы памятаем мультфільмы, на якіх выраслі. Гэтыя персанажы – назаўжды ў нашых сэрцах. Ды што хаваць: героі любімых мультфільмаў выхоўвалі нас не менш за бабуль ды дзядуляў.

Таму так важна даць магчымасць дзеткам з дапамогай мульцяшных сяброў лепш разумець гэты свет, даць ім добрыя прыклады для пераймання. Менавіта ў маленстве фармуюцца каштоўнасці, ад якіх залежыць, якімі дзеткі вырастуць, на якой мове будуць размаўляць і якія кнігі чытаць", - лічаць у інтэрнэт-краме.

агульнае.JPG

Дырэктарка “Будзьма-крамы”, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская адзначае:

"На жаль, ні для каго не сакрэт, што для большасці дзяцей сёння беларуская мова як замежная. Нам вельмі хацелася б, каб гэтая сітуацыя змянілася да лепшага. Найбольш эфектыўная і ненапружлівая форма навучання мове для дзяцей – гульнявая, і мультфільм “Блізняты-важаняты” надзвычай добра для гэта падыходзіць. Дзякуючы простым дыялогам, вясёлым вершыкам і песенькам дзеткам лёгка разумець сюжэт мультфільма і запамінаць беларускія словы. Ён будзе цікавы не толькі беларускамоўным дзеткам. Але, канешне, двух серый вельмі мала, таму мы вельмі спадзяемся, што пакупнікі нашай крамы, набываючы лонгслівы з героямі мультфільма, дапамогуць сабраць грошы на яго працяг. Да таго ж, нам вельмі хацелася б, каб дзеткі мелі магчымасць насіць адзенне не толькі з выявамі свінкі Пэпы і іншых замежных герояў, але і з персанажамі нашых, родных беларускіх мультфільмаў".

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: