Беларуский дизайнер разработал шрифт как у Франциска Скорины

1 Июля 2020 3973 0 Дизайн
Поделиться

Дизайнер шрифтов Алексей Коваль закончил работу над шрифтом как в книгах Франциска Скорины. 

skaryna.jpg

Шрифт "Skaryna 2017 Title" — это реконструкция исторического шрифта, разработанного первопечатником и просветителем Франциском Скориной для печати титулов в книгах Библии 1517–1534 годов. Цифровая версия шрифта разработана по заказу Антона Брыля и по его пожеланию является общедоступной.

Алексей Коваль рассказал marketing.by, откуда взялась идея и как создавался шрифт: 

"Ідэя лічбавай рэканструкцыі шрыфта Скарыны належыць Антону Брылю. Её працуе software engeneer у буйной замежнай кампаніі, а амаль увесь свабодны час вылучае на даследванні гісторыі беларускага эпасу ды літаратуры з архіваў бібліятэк па ўсім свеце. Менавіта Антон звярнуў увагу на тое, што няма такога шрыфта, якім можна было б набіраць тэксты "пад беларускія старадаўнія часы".

Антон Брыль прафінансаваў стварэнне рэканструкцыі тытульнага шрыфта Францыска Скарыны. Таму для ўсіх даступная версія на ўмовах Creative Commons. Дадаткова я дапрацаваў арыгінальны шрыфт і зрабіў лацініцу, максімальна набліжаную да арыгінальных літар Францыска Скарыны. Такая версія шрыфта даступна для ўсяго свету у буйной шрыфтавай краме свету MyFonts.com.

У асяроддзі дызайнераў пануе думка, што стылізацыя - гэта нешта непатрэбнае. Але са шрыфтом іншая справа. Шрыфт - гэта голас, што гучыць у галаве чытача. І Антон Брыль закрануў важную тэму: ёсць пэўныя дасягненні беларускага (па сучаснай тэрыторыі) Адраджэння, ёсць пэўныя гуманістычныя помнікі (тыя ж прадмовы Францыска Скарыны). Але літаральна няма ніводнага гістарычна блізкага шрыфта, які б можна было выкарыстаць для таго, каб перадаць "графічнае гучанне" таго часу.

Не ўсё ў шрыфце зроблена адназначна. Кнігі Скарына друкаваў незвычайна малога памеру, такі ж быў невялікі і кегль шрыфта. Таму зараз праз недакладнасці тагачасных тэхналогій друку трэба было знаходзіць першапачатковую ідэю і вырашаць, на колькі дакладнымі рабіць лічбавыя контуры. У шрыфце Skaryna 2017 Title мною было вырашана рабіць неідэальныя контуры са значным рукапісным уплывам. Рабіць іх так, каб лічбавы набор у "Скарынаўскім" памеры і фармаце даваў адбітак/раздрукоўку, найбольш блізкую да арыгінальных контураў.

З тэхнічнага пункту гледжання гэты шрыфт адносіцца да unicase-гарнітур. У ім (як у тытульным) няма вялікіх ці маленькіх літар: усе яны аднаго памеру. Але ўсё ж частка знакаў зроблена рознымі: так А, Ч, Ш вялікімі літарамі выкарыстоўвае архаічныя версіі, а тыя ж літары, набраныя маленькімі зроблены па сучасных версіях графем. Таксама ў шрыфце можна знайсці дадатковыя лігатуры і, што пакуль не стала традыцыяй, лігатуры для дыфтонгаў ДЖ і ДЗ. Яны не выкарыстоўваюцца па дэфолце, бо выглядаюць у тэксце крыху штучна. Але могуць аздобіць пэўныя загалоўкі".

83cb65cd2590755c6d55b53de98e8a74.jpg

Версия Creative Commons поддерживает кириллицу, цифры и служебные знаки, но в латинице содержит знаки только для римских цифр. 

Полная версия содержит кириллицу, расширенную латиницу и полный набор служебных знаков.

Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: