Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала першую Прэмію за свабоду СМІ ад ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі

17 Ноября 2020 БАЖ 950 0 СМИ и медиапроекты
Поделиться

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала прэстыжную ўзнагароду ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — першую Прэмію за  свабоду СМІ (first Media Freedom Award). Гэта было абвешчана падчас Глабальнай канферэнцыі Global Conference for Media Freedom 2020.

freedom.jpg

Старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец у сваёй прамове падкрэсліў, што гэтая ўзнагарода — найперш высокая ацэнка працы беларускіх журналістаў, якія цяпер выконваюць свой прафесійны абавязак у надзвычай складаных умовах.

Падчас уручэння прэміі было адзначана, што калегі з усяго свету падтрымліваюць журналістаў з Беларусі.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: