БАЖ прымае заяўкі ад журналістаў на конкурс "Вольнае слова"

Поделиться

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" аб’явіла аб пачатку прыёма журналісцкіх прац на традыцыйны творчы конкурс “Вольнае слова”.

volnae-slova-logo-445.png

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

На конкурс прымаюцца матэрыялы ад сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якія не маюць запазычанасці па ўнёсках. 

Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за тры матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2018 годзе.

Намінацыі:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял(рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

2. Найлепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

3. Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы(нарыс, эсэ)

4. Журналісцкае расследванне

5. Намінацыя «Дэбют» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.

Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

Тэксты прымаюцца па 15 красавіка 2019 года ўключна. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

У склад журы ўваходзяць: Ягор Марціновіч, Аляксандр Старыкевіч, Анжэла Белуш, Сяргей Ваганаў, Максім Жбанкоў, Андрэй Аляксандраў, Марына Коктыш, Юрась Карманаў (старшыня журы).


Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: