Бар «Каліноўскі» запрашае распрацаваць кактэйль з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі

8 Января 2020 934 0 Нестандарт
Поделиться

Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам «Галіяфы» запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля. 

Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе.

book.jpg

Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі, выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара. 

Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць праз форму да 29 лютага: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9 

Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў да 29 лютага. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэетаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.

 

 



Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: