"Алiварыя" цэлы тыдзень праводзіць экскурсіі па-беларуску ў сваім музеі

16 Февраля 2021 1018 0 Компании Тренды
Поделиться

З 15 па 21 лютага ў музеi Алiварыя праходзіць тыдзень беларускай мовы: для ўсiх наведвальнiкаў экскурсii гучаць на беларускай мове. А 17 i 27 лютага пройдуць бясплатныя днi традыцыйных напояў на аснове пiва.

7Y9A5970-1.jpg

Да Мiжнароднага дню роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага, музей Алiварыя праводзіць тыдзень беларускамоўных экскурсiй. З 15 па 21 лютага паслухаць гiсторыю найстарэйшага дзеючага бровара ў Беларусi, даведацца як змяняўся працэс пiваварэння з яго зараджэння да нашых дзён, пазнаёмiцца з iнгрэдыентамi i адчуць сабе ў ролi пiўных самелье можна будзе па беларуску. Экскурсii адбываюцца ў будынку — гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама наведваюць сучасныя вытворчыя памяшканнi. Запiсацца на экскурсiю можна на сайце музея, а таксама па тэлефоне колл-цэнтра: +375295001755.

17 i 27 лютага ў музеi пройдуць днi традыцыйных напояў на аснове пiва. Госцi даведаюцца, якiмi пiўнымi напоямi частавалiся нашы продкi на тэрыторыi Беларусi ў розныя часы, якiя былi традыцыi спажывання i гiсторыя з`яўлення такiх напояў. У праграмму ўваходзе дэгустацыя 5 напояў: госцi музея пачастуюцца гжанцам, вiленскiм хатнiм пiвам, традыцыйным збiтнем i iншымi. Напоi будуць прыгатаваны на аснове розных сартоў пiва Алiварыя з дадаваннем спецый i ягад. Рэцэпты не застануцца ў тайне, каб кожны паспрабаваў прыгатаваць iх самастойна i пачаставаць сваiх блiзкiх.

Наведацца ў музей Алiварыя на днi традыцыйных напояў на аснове пiва можна бясплатна, абавязкова запiсаўшыся па тэлефоне колл-цэнтра. Колькасць месцаў абмежаваная!

Усi экскурсii ў музеi Алiварыя адбываюцца суадносна з санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi патрабаваннямi, максiмальная колькасць наведвальнiкаў - 15 чалавек. Экскурсii праводзяцца для паўналетнiх.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: