Адвакаты юрыдычнай кампанIi SP&P агучылi легенды i мiфы Беларусi

14 Апреля 2021 2408 0 Нестандарт
Поделиться

Каманда вядомай юрыдычнай кампанii  SP&P аднойчы вырашыла для сябе паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «Хто мы, беларусы?». У вынiку з'явiлася беларускамоўная размалеўка. Да таго ж адвакаты кампанii агучылi  беларускiя міфы і легенды.

- Мы пачалі свае пошукі са знаёмства з гісторыямі, на якіх раслі нашыя продкі, з легендамі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны. У гэтым пошуку і нарадзіліся нашыя малюнкі, якія адлюстроўваюць візуальныя вобразы беларускіх легенд і дапамагаюць зазірнуць у свет аўтэнтычнага чарадзейства, адчуць неверагодную моц чалавечага духу і адвагі, першаснасці прыроды і яе таямніц. Але ж мы не спыніліся толькі на малюнках. Перайшоўшы па QR-коду, вы таксама зможаце паслухаць міфы і легенды, агучаныя нашымі адвакатамі для вас, вашых дзяцей, с’ямі і сяброў.

Спамваць размалеўку можна тут.

7879.JPG

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: