Абраны пераможца адаптацыі слогана Маrk a Difference для ААН

29 Апреля 2013 Marketing.by 4472 0 Другое
Поделиться

У сярдзіне красавіку на Marketing.by было абвешчана апытанне па адаптацыі на беларускую мову слогана Маrk a Difference глабальнай акцыі ААН «Мой свет». Арганізатары прааналізавалі дасланыя варыянты і падвялі вынікі.

Пытанне аб адаптацыі слогана Mark a difference паўстала таму, што аўтары праекту былі незадаволены тым варыянтам, які ужываецца ‑ «Пазнач розніцу». Таму яны прапанавалі усім, каму цікава, узяць удзел у пошуку больш адмысловай версіі адаптацыі на беларускую мову.

Як паведаміла дарадца прадстаунiка ААН у Беларуси Таццяна Аляксеева, пераможцам стаў варыянт «Мне важна». Яго прапанавала Майя Махаровіч, спецыялист па маркетынгу кампаніі «Алмиэр». Яна атрымае ад аргпнізатараў кнігу «Крадзі як мастак» 10 урокаў творчай самарэалізацыі Осціна Клеона.

Усяго арганізатары атрымалі каля двух дзесяткаў варыянтаў.

А іх думку, амаль усе варыянты былі так альбо інакш перакладамі з арыгіналу. Аўтару слогана, які стаў пераможцам, атрымалася паглядзець шырэй, выйсці за рамкі простага перакладу і перадаць сутнасць.

Нагадаем, што ва ўсім свеце цяпер праходзіць глабальная акцыя ААН «Мой свет». Гэта глабальнае апытанне, арганізатары якога просяць удзельнікаў выбраць свае прыярытэты дзеля лепшага свету. Вынікі будуць даведзены да ведама сусветных лідэраў, калі тыя будуць вызначаць новы парадак дня ў галіне развіцця.

Узяць удзел у акцыі і больш падрабязна пазнаёміцца з яе мэтамі і задачамі можна на афіцайным сайце www.myworld2015.org.

У падтрымку акцыі была зробленая рэкламная кампанія, плакаты, банеры і ролік. У беларускай адаптацыі роліка ўзялі ўдзел Аляксандра Герасіменя, Люся Лушчык, Георгій Калдун, Людміла Воўчак, Андрэй Стась. Над праектам працуюць вядомыя беларуския рэкламісты Юля Ляшкевіч і Аляксей Шлык.

Беларускі ролік (адаптацыя з новым слоганам)

Ролік (арыгінал)

Некаторыя постэры.

Материалы по теме:

Адаптуй слоган Маrk a Difference для ААН і атрымай прызнанне і добрую кнігу ў падарунак

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: