23 лістапада адзначае дзень народзінаў «Наша Ніва»

23 Ноября 2020 nn.by 2119 0 СМИ и медиапроекты
Поделиться

114 гадоў таму — 23 лістапада (10 лістапада паводле старога стылю) 1906 года была заснавана «Наша Ніва». Газета выдавалася да жніўня 1915 г. у Вільні, пакуль выхад штотыднёвіка не быў спынены перад наступам нямецкіх войскаў. 

EnffsbeXUAMqMsY.png

На кароткі перыяд выданне было адноўлена ўвосень 1920 года. Затым «Наша Ніва» была адноўлена ў маі 1991 г. у Вільні Сяргеем Дубаўцом, у 1996-м перабралася ў Мінск.

8 верасня 2006 года ў сённяшнім фармаце запрацаваў сайт nn.by (сёння — nashaniva.by), які з'яўляецца сёння самым папулярным беларускамоўным сайтам. У чэрвені 2018 года выданне папяровай газеты было прыпынена, рэдакцыя цалкам сканцэнтравалася на сайце. Але ўжо ў жніўні таго ж года выйшаў першы нумар «Нашай гісторыі». Сёння выйшла ўжо 27 нумароў.

Пры канцы 2019 года выйшлі дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці». 


Поделиться
Обсуждение:
Читайте также: