Все силы на соцсети. Как работают заблокированные беларуские СМИ

25 Августа 2020 3095 0 СМИ и медиапроекты
Поделиться

В Беларуси в конце прошлой недели был ограничен доступ к онлайн-платформам «Голос» и Zubr.in. Под блокировку попал целый список популярных ресурсов. В частности, «на основании решения Министерства информации Республики Беларусь» стали недоступны для пользователей сайты "Белсата", "Еврорадио", "Радио Свободы", "Салидарнасці", The Village Беларусь и "Трибуны".

Marketing.by спросил у коллег, как они сейчас доносят контент для читателей и что планируют делать с блокировкой от Министерства информации.

Евгения Сугак, главный редактор The Village Беларусь:

662_oooo.plus.png

- Уже полторы недели мы боремся с блокировкой. Сначала Мининформ и ОАЦ ее не признавали  и перенаправляли нас к провайдерам - якобы проблема на их стороне. Те, в свою очередь, а также наши технические специалисты, установили, что блокировка идет именно на уровне НЦОТ. Так мы ходили по кругу.

Сменили домен на несколько дней, но новый домен – это новая борьба за уже имеющийся трафик. Домен не выдают поисковики, он не попадает в Дзен, к нему сложно приучить читателей. Наш трафик, который до блокировки был около 1 300 000 уников и 5 000 000 просмотров в месяц, упал на 80 процентов. Нам удалось добиться разблокировки на полдня, после чего сайт снова перестал открываться.

В пятницу ночью Мининформ признал блокировку и внес нас в список с еще несколькими десятками ресурсов.

Сейчас мы все отправляем обращения в ОАЦ с просьбой разъяснить, на каких основаниях и за какие именно материалы они приняли решение блокировать наши ресурсы. Потому что никаких официальных писем, предупреждений и требований от Министерства информации никому из нас не поступало.

Сейчас The Village Беларусь активно постит новости в нашем телеграм-канале, а также выпускает то же количество материалов на сайте, что и до блокировки. Сайт открывается с VPN.

Зміцер Ягораў, кіраўнік аддзелу інфармацыі "Белсат":

959_oooo.plus.png

- Цяпер сацыяльны сеткі, у тым ліку Тэлеграм і Ютуб, сталіся галоўнымі каналамі распаўсюду кантэнта. Проста на хаду мы змяняем алгарытмы працы ў рэдакцыі навінаў і SММ. Журналістам становяцца бліжэй інструменты SMMшчыкаў, а SMMшчыкі ўсё бліжэй да журналістыкі.

Акрамя сацсетак у нас застаецца такі канал як спадарожнікавае вяшчанне. "Антэна" сталася больш гнуткаю, мы гатовыя цягам 30 хвілінаў разгарнуць часовую студыю і ўвайсці ў эфір на 2, 4, 8, а бывала і больш за 10 гадзінаў запар - у залежнасці ад патрэбы.

На пытанне пра далейшыя планы пакуль адназначна адказаць не магу, будзем спрабаваць розныя варыянты.

Аляксандр Лукашук, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода:

481_oooo.plus.png

- Як і да блякаваньня сайту, мы працуем на розных плятформах: YouTube, Facebook, Twitter, разьмяшчаем матэрыялы на Odnoklassniki, VKontakte, TikTok. Пасьля першай хвалі татальнай блякады добра зарэкамэндаваў сябе Telegram. Рэдакцыя працуе ў рэжыме Telegram-first.

Сайт даступны праз VPN і Psiphon прылады, даступны па-за межамі Беларусі, даступны ў Беларусі праз аплікацыю Радыё Свабода. Удасканальваем гэтыя прылады, будуць іх новыя вэрсіі.

Пасьля першай хвалі блякады было вырашана вярнуць радыёвяшчаньне - зараз мы зноў у радыёэфіры, дзьве гадзіны лайв, 21-22 і 23-2400, на сярэдніх хвалях. 

Аб фактах разнастайных перашкодаў нашай журналісцкай дзейнасьці і распаўсюду інфармацыі шырока паведамлена міжнародным інстытуцыям.

Мы робім тое, што залежыць ад нас, выконваем місію, трымаючыся сваіх прафэсійных стандартаў і не зважаючы на дзеяньні цэнзуры ў Беларусі.

Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар "Еўрарадыё":

1354_oooo.plus.png

- Сайт Еўрарадыё заблакаваны ў Беларусі з 9 жніўня. Ніякіх тлумачэнняў з гэтай нагоды мы ад афіцыйных органаў не атрымлівалі. Увесь гэты час мы спрабуем даведацца, што адбываецца, вярнуць сітуацыю ў прававое поле.

У нас працуе люстэрка сайта Euroradio.pl. Таксама, пакуль сайт быў недасяжны, мы развівалі сацсеткі: тг-канал @euroradio вырас з 9 жніўня ў 7 разоў, Youtube-канал — у тры разы.

На жаль, разам з сайтам заблакаваны і плэер, праз які можна слухаць эфір Еўрарадыё. Каб усё ж слухаць Еўрарадыё ва ўмовах блакіроўкі, трэба ўсталяваць любую праграму, якая падтрымлівае Shoutcast. Напрыклад, Online Radio Tuner (на Microsoft Store, Google Play), Internet Radio Player (на Google Play), All Radio for Shoutcast (на App Store).

Аляксандр Старыкевiч, галоўны рэдактар "Салідарнасці":

856_oooo.plus.png

- Мяркую, што мы працуем як і большасць: праз сацсеткі і тэлеграм. Замежныя карыстальнікі чытаюць таксама на сайце, як зрэшты і беларускія, хто карыстаецца VPN ды іншымі тэхналогіямі для абыходу блакіроўкі.

І спрабуем высвятліць, якая менавіта публікацыя скарыстана ў якасці нагоды для блакіроўкі. Натуральна, разумеючы, што, калі заблакаваныя дзясяткі сайтаў, то гаворка ідзе не пра нейкія асобныя "парушэнні", а жаданне ўладаў жорстка абмежаваць колькасць крыніц альтэрнатыўнай інфармацыі. Тыя, каго пакінулі, таксама пад пагрозай стаць наступнымі, калі не "выправяцца".

Прапрацоўваем розныя захады на выпадак, калі дамен застанецца заблакаваным у бліжэйшы час. Аднак канчатковае рашэнне будзем прымаць, бяручы пад увагу адказы (ці іх адсутнасць) з боку Міністэрства інфармацыі.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: