Як А1 разам з Onliner.by стварылі і прасоўвалі праект падкастаў з беларускімі народнымі казкамі

21 Февраля 2020 5327 0 Креатив Нестандарт
Поделиться

У пераднавагодні час кампанія А1 разам з Onliner.by прапанавалі падтрымаць святочны настрой і паслухаць «Падказкі» — беларускія народныя казкі ў папулярным зараз фармаце аўдыё падкаста. 

Апісанне праекта:

Праект «Падказкі» для арганізатараў – праект карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, які накіраваны на падтрымку нацыяльнальнай мовы і культуры, а таксама на захаванне нематэрыяльнай спадчыны беларускага народа – народных казак.

Мэты і задачы праекта: 

  • павышэнне цікавасці да нацыянальнай гісторыі і культуры, беларускай мовы;
  • стварэнне рэсурсу з аўдыёказкамі, максімальна простага і зручнага ў выкарыстанні;
  • пашырэнне даступнасці ўнікальных беларускіх казак шырокай аўдыторыі.

Рэалізацыя праекта:

Праект «Падказкі»  быў рэалізаваны на спецыяльна створаным сайце, дзе размяшчаліся аўдыёпадкасты – запісы беларускіх народных казак, якія прачыталі вядомыя беларускія акцёры. 

12-3.png

Спецыяльна для праекта былі адабраныя 5 казак, запісаных даследчыкамі фальклору з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі падчас этнаграфічных экспедыцый па ўсёй Беларусі. Сярод казак былі і тыя, што за свае ўнікальнае выкананне атрымалі статус нематэрыяльнай каштоўнасці Беларусі. Тэксты казак прайшлі беражлівую рэдактуру і былі літаратурна апрацаваны, але пры гэтым захавалі аўтэнтычнасць.

Адчуць унікальнасць гэтага збору народнай спадчыны і мілагучнасць беларускай мовы дапамаглі знакамітыя беларускія дыктары і акцёры: 

  • народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, 
  • заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Фама Варанецкі, 
  • заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Цімафеева, 
  • тэлевядучы Аляксандр Дамарацкі, 
  • народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. 

А тое, што амаль усе расказчыкі ўжо даўно не вядуць актыўную творчую дзейнасць на сцэне і экране, дапамагло поўнасцю раскрыць і крэатыўную задумку праекта – перадача народнай мудрасці ад старэйшага пакалення да маладога праз самы шчыры і ёмкі канал камунікацыі – народную казку.

d174f44a314e7dbaf9e630ce84642054.jpeg

0a3527ca8e5dd480526d05a1025b41e9.jpg

a9b261aa10fa0bb90a8463873f270b4a.jpg

0c21b8483014fe62eaaeed30bb6b5b25.jpeg

Аўдыёзапіс казак праходзіў на радыё Бі-Эй. Пры мантажы гуку была выкарыстаная музыка гурта "Стары Ольса". Падчас запісаў на радыё быў зняты бэкстэйдж праекта.


unnamed (1).png

Паралельна з аўдыёзапісам рэдакцыя Onliner.by займалася распрацоўкай сайта і лагатыпа праекта. Да кожнай казкі ілюстратар Вольга Няснова падрыхтавала яркую ілюстрацыю.

1-4.png

Сайт быў запушчаны ў пераднавагодні перыяд. Раз на тыдзень на ім размяшчалася новая казка.

Screenshot_4.png

Паралельна на сайце Onliner.by публікаваліся інтэрв'ю з акцёрам ці тэлевядучым, які агучыў казку. Такая мадэль распаўсюджвання дазволіла пашырыць вядомасць і папулярнасць праекта “Падказкі” і стала надзвычай эфектыўным механізмам прасоўвання сацыяльна-арыентаванага кантэнту – дзіцячых казак на беларускай мове.

0a3527ca8e5dd480526d05a1025b41e9.jpg

Асноўныя вынікі:  

  1. Праект стаў першай сацыяльнай калабарацыяй правайдэра тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг і буйнога інфармацыйнага партала, дзе сацыяльна-арыентаваны кантэнт прасоўваўся праз інтэрв’ю з героямі публікацый.
  2. “Падказкі” – народныя казкі на беларускай мове ў выкананні славутых зорак экрана і сцэны, а таксама інтэрв’ю з імі на партале Onliner.by за перыяд навагодніх свят праслухалі і паглядзелі больш за 20 000 чалавек.  
  3. У сацыяльных сетках сумарныя ахопы інтэрв’ю і “падказак” за час рэалізацыі праекта склалі больш за 215 000.
  4. Сотні пазітыўных водгукаў і каментароў ад чытачоў і падпісчыкаў на сайце і ў сацыяльных сетках.

Каманда праекта:

  • Аддзел карпаратыўных камунікацый А1: Мікалай Брэдзелеў, Віктар Пазнякоў – ідэя і агульная канцэпцыя, крэатыў, менеджмент; 
  • Onliner.by: Андрэй Сідараў, Кацярына Ільінцава, Дар’я Спевак, Аляксей Марозаў – праца з героямі артыкулаў, работа над сайтам, візуаламі, прасоўванне, бэкстэйдж;
  • Камунікацыйнае агенцтва «АРС Камюнікейшнз»: Павел Салаўёў, Ганна Лабоха, Вераніка Молакава – творчая канцэпцыя, менеджмент, арганізацыя, літаратурная апрацоўка тэкстаў казак; 
  • Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: Алёна Боганева – адбор тэкстаў народных казак;
  • Радыё БіЭй – запіс і мантаж “падказак”;
  • Музыка – “Стары Ольса”;
  • Ілюстрацыі – Вольга Няснова.
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: