У Беларусбанка цяпер ёсць свой дыджытал-сімвал. Гэта спадар БУН

19 Сентября 2022 1266 0 Digital-маркетинг Дизайн
Поделиться

Беларусбанк працягвае пачатаю ў іміджавай юбілейнай кампаніі камунікацыю са зваротам да беларускіх матываў і родных вобразаў. Зараз яны знайшлі ўвасабленне ў новым дыджытал-сімвале банка і героі стыкерпакаў спадары БУНе.

Ён — вясёлы, добры, беражлівы, з адметным пачуццём гумару мужчына, сапраўдны беларус і нібыта ўвасабленне вобраза Беларусбанка. У яго ёсць выказванні і жарты на ўсе выпадкі жыцця, месцамі ў ім можна пазнаць і сябе. Імя БУН — гэта спасылка да міжнароднага абазначэння беларускіх грошай BYN, - паведамляе афiцыйны прэс-рэлiз банку. 

Стикеры.jpg

Стыкерпакамі са спадаром БУНам ужо можна карыстацца ў сацыяльных сетках і мэсанджарах па спасылках:

-         Telegram;

-         Viber;

-         Ok.ru.

Яшчэ адзін дыджытал-інструмент банк распрацаваў для карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Instagram. Спецыяльная, юбілейная маска-рандамайзер адкажа на пытанне, як вы сёння выглядаеце (на мільён ці, можа, вам патрэбен крэдыт на прыгажосць). Паспрабаваць маску можна па спасылцы альбо скарыстацца QR-кодам.

Усе дыджытал-інструменты распрацаваныя ў партнёрстве з агенцтвам AMDG. 


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: