Цяпер можна анлайн згуляць у “Беларуска-літвінскія шахматы”

23 Декабря 2020 1532 0 PR
Поделиться

Кампанія PRAS прэзентуе новы від інтэлектуальнай гульні на базе класічных шахмат: “Беларуска-літвінскія шахматы” (альбо проста “Беларускія шахматы”). Праект пачаўся ў 2010 годзе. Асноўная асаблівасць: іншая мэта гульні – неабходна адной з двух фігур заняць цэнтральную клетку поля - трон. Адсюль у шахматах памер дошкі 9х9 клетак, усталявана асіметрычная растаноўка фігур, а таксама уведзеная новая фігура – Княжыч - са сваімі асаблівасцямі.

Праект складаецца з трох частак: - Камп’ютарныя шахматы. Прыгожая прыкладанне да Windows, якое дазволіць пагуляць у Беларуска-літвінскія шахматы з нескладаным камп’ютарным супернікам, патрэніравацца ў гульні з сябрамі і скласці цікавыя шахматныя кампазіцыі. Распаўсюджваецца бясплатна. Падрабязней: https://pchess.by/be/online

56879879.JPG

Набор “Шляхетны выбар”. Дошка зробленая з каштоўных парод дрэва, а фігуркі – керамічныя. Кожны набор індывідуальны і пранумараваны з пазнакай года стварэння і нумара дошкі.

Karol1.png

Набор “Падарункавы варыянт”. Фігуркі – драўляныя, а дошка зробленая з кардону. У камплекце правілы на дзвух мовах з ілюстрацыямі.

шахматы.JPG

- У гэты складаны для краіны час мы вырашылі зрабіць падарунак для ўсіх беларусаў на Каляды і Новы год. Спадзяемся, праект “Беларуска-літвінскія шахматы”, над якім ішла праца цягам дзесяці год, падыме усеагульны настрой і стане выдатным пачаткам 2021 года, - распавялi у PRAS.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: