Новы зімовы гатунак «Аліварыя Каляднае» — ці гэта не цуд?

Поделиться

«Аліварыя» — найстарэйшы з існуючых па цяперашні час піўзавод. Гэта брэнд, які шануе традыцыі, гісторыю, нацыянальную культуру.  Бровары «Аліварыі», прытрымліваючыся старадаўніх традыцый беларускага народу, стварылі піва «Каляднае», прэзентаваць якое дапамагае агенцтва Publicis Hepta Group.

Alivaria_Kaladnaje_KV-Minsk_4.jpg

Мэта рэкламнай кампаніі:

Прэзэнтаваць новы гатунак піва «Аліварыя Каляднае» — незвычайнага піва з навагоднім настроем і духам Калядаў, якое можа існаваць толькі ў гэты кароткі прамежак часу.

Мэтавая аўдыторыя

Гарадскія прафесіяналы ва ўзросце 30+, самадастатковыя, з моцным наборам асабістых каштоўнасцяў.

Камунікацыйнае паведамленне

«Алiварыя Каляднае» — піва, зваранае з духмяных успамінаў, цёплых сямейных вечароў, водару мараў, хмяльнога шчасця і соладу падарункаў. Прыемнае, як абдымкі родных і цёмнае, як калядная ноч. «Алiварыя Каляднае» — ці гэта не цуд?

Каналы камунікацыі:

  • Ролік на тэлебачанні;
  • Digital-праект;
  • BTL-акцыя

Інсайт

З жыццёвай мудрасцю не паспрачаешся: чым больш дарослымі мы становімся, тым менш верым у цуды. Нават навагоднія святы — самы чароўны перыяд году — для дарослых ператвараецца ў шэраг насычаных клопатамi дзён, сярод якіх цудам можа стаць толькі хіба што адсутнасць кіламетровай чаргі ў гіпермаркеце ці чырвоная ікра па кошце баклажаннай. 

Ідэя

Агенцтва мела на мэце паказаць аўдыторыі, што адмысловыя дарослыя цуды сапраўды існуюсь, хоць і значна адрозніваюцца ад дзіцячых. А ўбачыць іх можна нават у штодзённых сітуацыях. «Алiварыя»  здзейсніла самы галоўны цуд — святочны гатунак піва, звараны з дабаўленнем зімовых спецый і асаблівай каляднай душэўнасці. А  агенцтва ўзяла на сябе смеласць візуалізаваць гэты цуд, каб кожны атрымаў сваю порцыю чараўніцтва і даведаўся пра арыгінальны падарунак ад «Алiварыя».

Каб яго ўбачыць, трэба ўсяго толькі націснуць чароўную кнопку тэлевізару, і сярод  эфірнай мітусні раптам з’яўляляецца кранальная і ўтульная навагодняя гісторыя, у якой сапраўдныя цуды здараюцца тады, калі разам збіраюцца блізкія людзі і іх любімыя брэнды.

ТВ-ролік

Другі цуд таксама можа здарыцца з кожным амаль у яго пад бокам. Нечакана людзі, як і стагоддзі таму, зноў пачалі хадзіць адзін да аднаго калядаваць. Праўда гэтым разам калядуюць ў сацсетках. Дастаткова дадаць на сайт kaliadnae.by фотаздымак, як ён пераўтвараецца ў святочную флэш-паштоўку, якая потым адпраўляецца ў падарожжа па інтэрнеце і збірае лайкі (а на сайце напісана «падабайкі»)).

Сайт

маркетинг.png

соц.png

Трэці цуд пасяліўся там, дзе яго ўсе чакалі — у гандлёвых пунктах і сетцы HoReCa. Цудоўныя прайстагі, тарцавыя паліцы, брамы  бяспекі і камерызахоўвання ці тэйбл-тэнты,  гірлянды сцяжкоў і бірдэкелі — усе рэкламныя матэрыялы ствараюць неверагодную атмасферу святкавання, утульнасці і сямейнай атмасферы.

28 июля, 37 (1).jpg

image-2e58419af3ee0fc80e31ed77293a105a214b56a8167cb6097a817ce7b091113b-V.jpg

image-ba699d4fb9f25a006c98fbc5d1597b7084509e54c700a4333545c70656946783-V....jpg

стреллукком 4.jpg

Уманская.jpg

Банер у інтэрнэце


PR-падтрымка

Матэрыялы на старонках інтэрнэт-сайтаў і блогаў.
Некалькі прыкладаў:
http://belbeer.com/2014/10/30/6896/
http://www.alcohole.ru/news/news/18925/
http://www.inpinto.com/blogs/news/olivariya-vypustila-kalyadnae-pivo.php
http://agrobelarus.by/news/novosti_kompaniy/oao_olivariya_predstavilo_novyy_sezonnyy_sort_piva_alivaryya_kalyadnae/
http://www.foodnewstime.ru/beer/kalyadnae-novogodnee-pivo-ot-olivarii.html

Перыяд правядзення рэкламнай кампаніі: лістапад 2014 – студзень 2015

Творчая група:

Замоўца: ААТ «Піўзавод Аліварыя»
Брэнд-мэнэджэр: Сяргей Рубец

Агенцтва: Publicis Hepta Group
Творчы дырэктар: Антон Сарокін
Капірайтэр: Лявон Пашкоўскі
Сайт: агенцыя Vondel Digital
Digital- капірайтэр: Галiна Вашкевiч
Дызайн сайту: Арцём Караткоў
Вытворчасць сайту: Red Graphic Interactive Agency 
Дызайнер: Павел Карповіч
Экаунт дырэктар: Таццяна Жорава
Экаунт мэнэджэр: Аксана Семярнёва
Выканаўца: «Партызан Прадакшн»
Рэжысёр: Андрэй Гнёт
Генеральны прадусар: Аляксей Сатолiн
Прадусар: Вольга Кастэлакi
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: