«Наведалі 2 салона оптыкі і пагутарылі з прадаўцамі»: як студыя «Іквадарт» распрацоўвала сайт для сеткі оптык «Сэлці»

21 Января 2019 2618 0 Дизайн
Поделиться

«Сэлці» – найбуйнейшая сетка оптык і медыцынскіх кабінетаў у г. Гродна. Гэта сучасная кампанія, якая пастаянна развіваецца.

Рабяты адкрываюць стылёвыя салоны, выкарыстоўваюць высокадакладнае абсталяванне для вырабу акуляраў, наладжваюць партнёрства з вытворцамі сусветна вядомых брэндаў RayBan, D&G, Prada і інш. У бліжэйшай будучыні кампанія плануе развіваць бізнес у іншых рэгіёнах Беларусі.

Новы сайт «Сэлці» павінен быў выконваць 2 галоўныя функцыі: інфармацыйную і іміджавую. Важна было расказаць пра магчымасці оптыкі, а таксама падтрымаць вобраз сучаснай, надзейнай кампаніі. 

Студыя «Іквадарт» распавядае, як адбывалася распрацоўка сайта. 

Аналiтыка запросаў пакупнiкоў

01_iquadart_case_selti_first-screen.jpg

Перад стартам праекта мы правялі невялікае даследаванне. На аснове яго рэзультатаў заказчык пазней пісаў кантэнт для сайта, а мы праектавалі інтэрфейс.

Мы высветлілі, якую інфармацыю жадаюць убачыць на сайце патэнцыяльныя кліенты оптыкі. Частку інфармацыі мы атрымалі з размовы з заказчыкам, частку – з адкрытых крыніц. Так, напрыклад, мы прааналізавалі пытанні, якія задаюць адзін аднаму патэнцыяльныя кліенты на форумах і ў сацыяльных сетках. Высветлілі, што людзі часта цікавяцца наяўнасцю пэўнага абсталявання ў афтальмалагічных кабінетах горада, а таксама пытаюцца, дзе можна прайсці тую ці іншую працэдуру. У выніку заказчык падрабязна распісаў гэту інфармацыю на новым сайце.

02_iquadart_case_selti_store.jpg

Таксама мы наведалі 2 салона оптыкі і пагутарылі з прадаўцамі. Ад іх мы даведаліся, чым цікавяцца кліенты, калі прыходзяць у магазіны ці тэлефануюць.

Так, пакупнікі даволі часта пытаюцца:

  • Па якім адрасам знаходзяцца медкабінеты; ці вядзе прыём афтальмолаг у канкрэтнай оптыцы. Прадаўцы растлумачылі нам, што для пакупнікоў вельмі важна наяўнасць у оптыцы медкабінета, таму што ў гэтым выпадку можна прайсці агляд і тут жа падабраць і заказаць акуляры. Гэта дазваляе кліентам значна эканоміць час.
  • Ці вырабляе оптыка спецыяльныя акуляры, напрыклад, прагрэсіўныя, біфакальныя, сонцаахоўныя з дыяптрыямі.
  • Ці ёсць у оптыцы паслуга паскоранага вырабу акуляраў, па якім адрасам можна хутка зрабіць акуляры, колькі каштуе паслуга.
  • Ці можна адрамантаваць у оптыцы акуляры; дзе знаходзяцца майстэрні па рамонту акуляраў, і які графік іх працы.

Яшчэ прадаўцы расказалі нам, што кліенты ахвотна карыстаюцца паслугай ультрагукавога мыцця акуляраў. Прадаўцы прапануюць гэту паслугу ў дапаўненне да асноўнай. Самастойна жа паслугай кліенты цікавяцца рэдка, напэўна з-за таго, што не ведаюць пра яе.

Пагутарыўшы з прадаўцамі, робім вывад, што на сайце мусіць быць інфармацыя пра папулярныя паслугі, а таксама пра віды акуляраў, якія вырабляе оптыка.

03_iquadart_case_selti_cleaning.jpg

У салонах «Сэлці» можна знайсці мноства брэндавых апраў і сонцаахоўных акуляраў. Мы зрабілі здагадку, што падарункавы сертыфікат на набыццё акуляраў мог бы стаць добрым варыянтам падарунка. Ад прадаўцоў мы даведаліся, што падарункавы сертыфікат ніяк не рэкламуецца, прадаюць яго толькі тады, калі пакупнікі самі ім цікавяцца. Пры гэтым заказчык зацікаўлены ў продажы сертыфікатаў. У выніку вырашылі прысвяціць падарункаваму сертыфікату раздзел на сайце.

04_iquadart_case_selti_сertificate.jpg

Рэалізацыя

Пакупнікі прыходзяць у оптыку за таварамі для карэкцыі зроку, сонцаахоўнымі акулярамі ці за пэўнымі паслугамі. Таксама бацькі прыводзяць дзяцей у дзіцячую оптыку.

У адпаведнасці з гэтай логікай мы пабудавалі галоўнае меню сайта: вылучылі пункты «Оптыка», «Сонцаахоўныя акуляры», «Дзіцячая оптыка» і «Паслугі». Таксама дабавілі пункты «Пра кампанію» і «Навіны».

05_iquadart_case_selti_menu.jpg

Галоўная старонка

На першым экране галоўнай старонкі размяшчаем іміджавы ролік оптыкі і слоган «Добра бачыць і выглядаць».

06_iquadart_case_selti_home.gif

Ніжэй размяшчаем блок «Навіны і акцыі», а таксама блокі з прадукцыяй і паслугамі, якімі часцей за ўсё цікавяцца кліенты оптыкі.

08_iquadart_case_selti-home-news.jpg

09_iquadart_case_selti-home-services.jpg

Старонка паслугі «Праверка зроку»

Размяшчаем на старонцы падрабязную інфармацыю пра медыцынскія паслугі, а таксама блок з інфармацыяй пра афтальмолагаў.

З дапамогай формы ўнізе старонкі прапануем карыстальнікам запісацца на прыём да ўрача.

10_iquadart_case_selti_eyesight-check.jpg

Магазіны і медыцынскія кабінеты

Памятаеце, мы даведаліся, што для пакупнікоў вельмі важна наяўнасць у оптыцы медкабінета? Каб карыстальнікі маглі лёгка знаходзіць гэту інфармацыю на сайце, мы аб’ядналі адраса і кантакты магазіна і медкабінета ў рамках адной картачкі. Зараз наведвальнік можа лёгка ўбачыць, у якіх оптыках вядзе прыём афтальмолаг.

11_iquadart_case_selti_address.jpg

Унутраныя старонкі

Унутраныя старонкі сайта статычныя. Каб заказчык мог гібка і прывабна фарматаваць кантэнт унутраных старонак, стварылі бібліятэку стыляў. Прадумалі дызайн:

·         фотагалерэі;
·         слайдэра;
·         цытаты;
·         табліцы;
·         спасылак на спампоўванне файлаў і інш.  

12_iquadart_case_selti_internal.jpg

Фотасесія

Дызайн сайта ў сваёй большасці пабудаваны на фотакантэнце. Менавіта таму было вельмі важна напоўніць сайт якаснымі, стылёвымі фатаграфіямі.

Заказчык праводзіў фотасесію самастойна. Каб атрымаць рэзультат, які нам патрабаваўся, мы запрасілі фатографа заказчыка ў студыю і падрабязна на прыкладах растлумачылі, якія фатаграфіі нам патрэбны. На шчасце, фатаграфіі ўжо з першага разу атрымаліся такімі, якімі мы іх і ўяўлялі. 

13_iquadart_case_selti-photosession.jpg

Над праектам працавалі:

ТДА «Сэлці-Оптык»

Кіраўнік праекта: Павел Ерухімовіч
Маркетолаг: Святлана Левіцкая

Студыя «Іквадарт»

Кіраўнік праекта: Глеб Койпіш
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграміст: Андрэй Ярмак
Бэкэнд праграміст: Сяргей Цыганкоў

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: