Мiжнародны бренд Lay’s i Mark Formelle выпусцілі калекцыю адзення і аксесуараў

17 Июня 2022 1600 0 Компании
Поделиться

Што можа атрымацца, калі два буйныя брэнды - Lays ды Mark Formelle – закахаюцца ў дранікі? У выніку творчай калабарацыі нарадзілася калекцыя адзення і аксесуараў. Адметнасць калекцыі ў выкарыстанні прынтоў з выявамі хлопчыка і дзяўчынкі дранічкаў. 

Пра асаблівую любоў Lay’s да бульбы вядома ўсім. І для сусветнага брэнда чыпсаў гэта абсалютна натуральна. Не так даўно кампанія прапанавала эксклюзіўны смак чыпсаў, пакаштаваць якія можна толькі на Беларусі. Наша нацыянальная страва і кулінарны сімвал краіны натхнілі вытворцу на стварэнне Lay’s “Дранікі з мясам па-вясковаму”. Але на гэтым усё не скончылася.

У Lay’s узнікла ідэя зрабіць яшчэ нешта прыемнае для беларусаў. Рэалізаваць задумку дапамог буйны айчынны вытворца вопраткі Mark Formelle. Аб’яднаўшыся, дзве кампаніі-гіганты плённа працавалі над новай калекцыяй адзення і аксесуараў.

568797.JPG

Яе адметнасць у тым, што яна прысвечана дранікам. І гэта абавязкова знойдзе эмацыянальны водгук у душы кожнага беларуса. І таму калекцыя асаблівая для цябе і для мяне. Галоўнымі персанажамі калекцыі сталі стылізаваныя дранічкі – хлопчык і дзяўчынка. 

586678.JPG
8980.JPG
Прынты невялікія, можна сказаць ідэальнага памеру, каб рэч яшчэ лічылася базавай, але мела цікавую дэталь. Калекцыя прадстаўлена цішоткамі і касцюмамі-двойкамі (цішотка+шорты) у памерах ад XS да 2XL для дзяўчат і ад S да 3XL для хлопцаў.

Для адзення абралі чатыры колеры: белы, жоўты, чорны і блакітны. Таксама ў лінейцы прадугледжаны аксесуары – сумкі-шоперы і шкарпэткі.

2343.JPG
789789.JPG
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: