КЕЙС: PR-праект «Манета ад Вітаўта» для ААТ «Белзнешэканамбанк»

4 Августа 2011 Marketing.by 3571 0 PR
Поделиться

PR-праект «Манета ад Вітаўта», выкананы ТАА «АРС Коммюнікейшнз» для Белзнэшканамбанка, атрымаў Гран-Пры на Другім фестывале беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Па шматлікіх просьбах карыстальнікаў Marketing.by аб павелічэнні колькасці якасных беларускіх PR-кейсаў на сайце мы прадстаўляем вашай увазе гэты праект.

«Манета ад Вітаўта»: Прэзентацыя гістарычнай каштоўнасці – беларускай сярэбранай манеты часоў князя Вiтаўта

Мэты мерапрыемства:

Аказаць прадметную дапамогу Нацыянальнаму гістарычнаму музею РБ у справе захавання культурнай спадчыны Беларусi. Прыцягнуць увагу грамадскасці да гісторыка-культурнай падзеі – набыцця банкам для музея рарытэтнай беларускай сярэбранай манеты часоў князя Вітаўта (кн. XIV – пач. XV в.) – i ўвогуле да справы адраджэння культуры, гiсторыi i мовы Беларусi. Падкрэслiць важную ролю працы ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў карпаратыўнай культуры банка. Прыцягнуць увагу да ўкладу ключавых кліентаў Банка ў захаванне культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.

Актуальнасць мерапрыемства:

Банк на працягу сваёй дзейнасці падтрымлівае арганізацыі, якія займаюцца вывучэннем і захаваннем гістарычнай спадчыны нашай краіны, у тым ліку Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

1 снежня 2010 года адбылася прэзентацыя ўнікальнай гістарычнай каштоўнасці – беларускай сярэбранай манеты часоў князя Вітаўта (кан. XIV-пач. XV в), якая была набыта Нацыянальным гістарычным музеям пры садзейнічанні ААТ «Белзнешэканамбанк».

Гэтая манета – каштоўны экспанат, адзіны з няшматлiкiх гістарычных артэфактаў XIV-пачатка XV стагоддзяў. Яго вывучэнне дапаможа атрымаць невядомыя раней звесткі, у тым ліку і аб станаўленні грашовай сістэмы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, што ў пэўнай меры пераклікаецца з прафесійнай дзейнасцю банка.

 

Ідэя і ўвасабленне

Дыверсiфiкацыя фарматаў i каналаў камунiкацыi па мэтавых групах у межах адзiнай iнфармацыйна-стылiстычнай канцэпцыii праекту:

Прэзентацыя манеты ў музее для дзеячаў навукі і мастацтва, журналістаў, дыпламатычнага корпусу и VIp-кліентаў банка пры ўдзеле Міністэрства культуры, дырэктара музея і экспертаў. Прэс-канферэнцыя з экспертамi ў канферэнц-зале музея. VIp-мерапрыемства для кліентаў банка у Мінскай гарадской ратушы.

 

Канцэпцыя VIp-мерапрыемства

Пасля прэзентацыі манеты кліенты банка перамясціліся ў Мінскую гарадскую ратушу для ўдзелу ў бізнэс-сустрэчы. Падчас прыёму госці даведаліся падрабязней аб сацыяльна-культурнай дзейнасці банка, які працягвае даўнюю беларускую традыцыю мецэнацтва сумесна са сваімi кліентамi.

Кліентам трансліравалася ідэя аб тым, што, прымаючы ўдзел ў бізнесе банка, яны такім чынам датычныя да працы па захоўванні нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі.

Неафiцыйная частка вечара была aрганізавана ў традыцыях адпачынка беларускiх мецэнатаў эпохі Рэнесансу. Каб задаць тон мерапрыемству i зрабiць акцэнт на сацыяльнай дзейнасцi банка, вечар распачаў старшыня праўлення банка, прадстаўляючы прэзентацыю сацыяльна-культурных праектаў.

  

Апісанне мерапрыемства

На ўваходзе ў залу ратушы гасцей сустракалі дамы ў стылізаваных пад XIV стагоддзе ўборах. Вядучы Алесь Круглякоў таксама прадстаў перад публікай у вобразе шляхцiча. Увесь вечар ў зале гучала толькi беларуская мова. Музычнае афармленне вечара ў выкананні інструментальнага трыо «Вытокi» адпавядала стылістыке мерапрыемства. Выстава партрэтаў князёў Вялiкага Княства Лiтоўскага, форма афіцыянтаў, рэквiзiт, а таксама стравы старабеларускай кухні падтрымлівалі асноўную канцэпцыю вечара.

 

Цэнтральнае шоў вечара – дэфіле ў сукенках калекцыі «Барбара» мастакоў па кастюмах Л. Шылак i О.Матусевіч. Калекцыя «Барбара» – гэта спроба творчага пераасэнсавання модных тэндэнцый, якія існавалі ў розных краінах Еўропы на працягу XVI стагоддзя. Кожны нясе у сябе адбітак найбольш тыповых рысаў жаночага адзення таго ці іншага рэгіёна – Германіі і Францыі, Іспаніі і Англіі, якiя адлюстравалiся i ў модзе ВКЛ. Нездарма калекцыя мае назву «Барбара» – у гонар вядомай прадстаўніцы рода Радзівілаў. Калекцыя дэманстравалася ўпершыню i выклiкала шчырае здзiўленне i захапленне ў гасцей.

    

Вобразы мадэляў былі створаны прафесійным стылістам Т.Анюковай.

Этна-гістарычны інтэрактыў

Падчас мерапрыемства госці здолелі пераўвасобіцца ў шляхцiча альбо караля ў асяроддзі світы. Кожны ўдзельнік на прыканцы мерапрыемства атрымаў раздрукаваны фотаздымак-пашпарту з лагатыпам мерапрыемства.

   

Жадаючыя здолелi «загладзіць свае грахі», выкупіўшы «індульгенцыю» ў манаха. Кожная «індульгенцыя» была стылізавана пад сапраўдную (рэканструяваны старажытны тэкст, састарэлая папера). Да яе прыкладаўся пераклад на сучаснай мове. Некаторыя госці выкуплялі «індульгенцыі» нават для сваіх сяброў ды сваякоў…

 

Артэфакты як пост-камунікацыя

Для далейшай папулярызацыi беларускай культуры i мовы кожны госць, у тым лiку журналiсты на прэс-канферэнцыi, атрымалi копiю карты ВКЛ ды буклет з апiсаннем сацыяльна-культурных праектаў банка.

 

Тыя госці, якія аддаюць перавагу не толькі сузіранню твора мастацтва, але і яго стварэнню, змаглі паўдзельнічаць у калектыўным акце творчасці – арт-хэпенiнгу. Гэтая стужка зараз ўпрыгожвае адно з памяшканняў галоўнага офiсу банка.

 

Вынікі праекту:

Падзея была згадана ў 34 СМІ. Па выніках праекту выйшлі 4 тэлесюжэты на тэлеканалах СТВ, Першы, Мір, ОНТ у навінавых блоках і передачах пра культуру. Некаторыя каналы паўтаралi сюжеты некалькi разоў, у тым лiку карыстаючыся вiдэарадам дзеля адлюстравання тэматыкi адраджэння культуры Беларусi ўвогуле. На мерапрыемстве прысутнiчаў мiнiстр культуры, якi выказаў падзяку банку i музею за стварэнне эфектыўнае мадэлi супрацоўнiцтва бiзнесу i культуры i падкрэслiў, што дзяржава вядзе працу над нарматыўнай базай дзеля снiження падаткавай нагрузкi на бiзнес, якi падтрымлiвае культуру. Адраджэнне мовы i культуры спазiцыянаваныя як важныя i ганаровыя мэты працы для беларускай бiзнес-элiты, прадстаўленай VIp-клiентамi банка, якія адчулі ўласнае дачыненне да справы адраджэння мовы i культуры Беларусi. Атрымана высокая адзнака з боку прадстаўнiкоў дыпламатычнага корпусу i прадстаўнiкоў буйнога бiзнесу, якiя з захапленнем удзельнiчалi ва ўсiх актыўнасцях мерапрыемства, якое ахарактэрызавалi як насычанае i шматбаковае. Аказана рэальная значная дапамога музею ў захоўванні нацыянальнага здабытка. Высокую адзнаку атрымаў сярод гасцей нацыянальны каларыт праекту і беларускамоўная камунікацыя на ўсім яго працягу. Прыцягнута ўвага СМІ, бiзнесу, дыпкорпусу і грамадскасці да неабходнасці аказваць падтрымку культуры i гiсторыi краiны i да хараства беларускай мовы, таго задавальнення, якое можа прыносiць карыстанне ёй беларусу.
Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: