Еш, дыхай, любі: Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку для натуральных прысмакаў PAVETRA

Поделиться

Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку прадуктаў сям'і Усенкаў — натуральных пасцілы і чыпсаў з садавіны і ягад.


Кліент:

Сямейная справа Усенкаў

Задача:

Комплексная распрацоўка гандлёвай маркі

Брыф

Fabula Branding трэба было распрацаваць гандлёвую марку прадуктаў стартапа сям'і Усенкаў — натуральных пасцілы і чыпсаў з садавіны і ягад.

Гэтыя прысмакі вырабляюцца ўручную з сырых, тэрмічна не апрацаваных садавіны і ягад высокай якасці, без цукру і іншых дадаткаў, невялікімі партыямі ці на замову, адрозніваюцца па грамажу, складзе, даце вырабу. ГМ мела патрэбу ва ўніверсальным рашэнні, якое ўлічвае ўнікальныя характарыстыкі прадукту і крафтавасць вытворчасці.

Рашэнне

Пасля даследавання рынку, канкурэнтаў і спажыўцоў, Fabula Branding парэкамендавала рэалізоўваць прадукцыю ў кардонных скрынках і крафтавых пакетах, брэндаваных з дапамогай налепак і бірак. Для іх афармлення была распрацавана ўніверсальная дызайн-сістэма, якая прадугледжвае запаўненне інфармацыі пра склад, дату вырабу і вагу ўручную.

Лёгкасць, карысць, стоадсоткавую натуральнасць прысмакаў адлюстроўвае атмасферны беларускі нэйм PAVETRA і слоган «Патрэбна для жыцця». УГП, размешчаныя на асобных налепках, распавядаюць пра найважнейшыя перавагі: прадукты ручной працы падыходзяць для дзяцей, захоўваюць вітаміны, не змяшчаюць цукру.

Вытанчаны шрыфт лагатыпа і стылёвы фісташкавы колер фармуюць сучасны, прэміяльны вобраз брэнда. А пячатка з надпісам «Сямейная справа Усенкаў» і асабістым подпісам уладальніка бізнесу з’яўляецца гарантам якасці прадукту.

02_Pavetra.jpg

03_Pavetra.jpg

04_Pavetra.jpg

05_Pavetra.jpg

06_Pavetra.jpg

07_Pavetra.jpg

08_Pavetra.jpg

Каманда праекта:


Акаўнт-дырэктар: Вольга Папко
Акаўнт-менеджэр: Юлія Насекайла
Праект-менеджэр: Наталля Цімафеева
Дызайнер: Юлія Янюк
Капірайтэр: Алена Босова
Фатограф: Аляксей Каржанец
Крэатыўны дырэктар: Вольга Кашкан
Арт-дырэктар: Дзмітрый Кашкан

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: