Журы сёмага фестывалю aDNaK! сфармаванае

Поделиться

Сёлета склад журы, як і ў мінулым годзе, абнавіўся амаль напалову, бо aDNaK! і ў гэтым прытрымліваецца стандартнай практыкі ўсіх прафесійных фестываляў рэкламы. Арганізатары Фестывалю aDNaK! упэўненыя, што такая ратацыя сябраў журы, як і мінулыя гады, забяспечыць высокі ўзровень аб'ектыўнасці ацэнкі конкурсных работ. 

2.png

Журы склалі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі, вядомыя асобы з бізнесу і культуры, шоу-бізнесу і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама аўтарытэтныя персоны з іншых сфераў. Гэта кіраўнікі, крэатыўныя і арт-дырэктары найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі: AIDA Pioneer Branding & Creative Company, Cuba Production, TDI Group, Leo Burnett Kryn, AVC (Agensy of visual of communications), Vondel, PRKVADRAT, Fabula Branding, прадакшн-студыі PLAY, NEF\TBWA, Forte Grey Belarus, getbob digital agency, Salmon Graphics, студыя дызайнаў "Адліга", PRACTICA, EZERIN’COM і іншыя прафесіяналы рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі.

У журы намінацый “Сацыяльная рэклама”, ”Грамадсказначныя праекты”, “Беларусаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” і “Каша сувораўская” ўвайшлі такія вядомыя асобы, як амбасадар МЗС Швецыі Стэфан Эрыксан, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Скурко, заснавальнік выдавецтва "Рыфтур" Сяргей Плыткевіч, культуролаг Юлія Чарняўская, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, трэнер мужчынскай прафесійнай баскетбольнай каманды "Цмокі-Мінск" Аляксандр Куль.

Менавіта яны і будуць, абапіраючыся на крытэры фестывалю,  ацэньваць работы, пададзеныя ў кожную з намінацый.

Арганізатары абяцаюць, што журыць на фестывалі будуць сурова, але справядліва. Бо досвед кожнага з сябраў журы дазваляе ацэньваць працу ў адпаведнасці з усімі фестывальнымі крытэрамі , і гэтаму якраз спрыяе сумесная праца прафесіяналаў рэкламнай і грамадскай сфераў. Дарэчы, у адпаведнасці з правіламі Фестывалю, кожны сябар журы мае права ўдзельнічаць у працы па некалькіх намінацыях.

Дэдлайн падачы прац — 10 чэрвеня ўключна. Удзел у фестывалі бясплатны. У фестывальны дзень, 30 чэрвеня, у фармаце нон-стоп будзе праходзіць адметная адукацыйная праграма з удзелам беларускіх і замежных спецыялістаў.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: