Брэнд HONAR прэзентаваў адзенне з матывамі слуцкіх паясоў

16 Мая 2017 654 0 Дизайн
Поделиться

Калекцыя “Персіяна” ад брэнда HONAR – канцэптуальная аўтарская інтэрпрэтацыя матываў знакамітых слуцкіх паясоў. Узоры, кампазіцыя, дынаміка, а таксама іншыя асаблівасці знакамітых беларускіх вырабаў аб’ядноўваюцца з сучаснымі формамі і характэрнымі брэнду мінімалістычнымі акцэнтамі.

Заснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: “Слуцкія паясы — адзін з адметных сімвалаў нашай краіны. Тэхналогія іх вытворчасці прыйшла з Усходу, тут яе ўдасканалілі ды адаптавалі для адлюстравання мясцовых асаблівасцяў. Назва калекцыі “Персіяна” адсылае нас да паходжання паясоў, а надпісы “SŁUCK”, якія сустракаюцца на элементах адзення, — падкрэсліваюць, што менавіта ў гэтым беларускім горадзе вытворчасць паясоў падобнага тыпу была найлепшай у свеце”.

1494862515_21.jpg

1494862515_19.jpg

1494862515_11.jpg

1494862515_4.jpg

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: