Як уплывае беларуская мова на эфектыўнасць рэкламы? Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі запрашае бізнес на круглы стол

Поделиться

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 20 лютага 2018 года ладзіць пасяджэнне круглага стала на тэму «Беларуская мова і бізнес».

2015_01_15_bizbel01.jpg

На сустрэчы плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў: нацыянальная мова як важны фактар дзейнасці рэкламнай кампаніі; тэрміналагічная база рэкламы; бізнес і моўная палітыка; бізнес і нацыянальнае кнігавыданне; бізнес і лінгваадукацыйныя паслугі.

На круглы стол запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх фірм, кампаній, рэкламных агенцтваў, банкаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і інш.

Калі жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, трэба пацвердзіць свой удзел да 16 лютага 2018 года. Кантактныя асобы: Капылоў Ігар Лявонавіч (8-017-284-15-31), Гаранін Сяргей Лявонцьевіч (8-017-284-27-18), Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна (8-017-284-27-18).

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: