Выйшла "шпаргалка" пра тое, як зрабіць турызм інклюзіўным

4 Апреля 2017 2954 0 Бизнес Образование Тренды
Поделиться

Пры падтрымцы Офіса па правах людзей з інваліднасцю надрукавана брашура “Інклюзіўны турызм: што, як і навошта?”, падрыхтаваная выкладчыцай факультэта міжнародных адносін БДУ Наталляй Барысенка-Клепач .

inklyuziuny_turyzm_by-01.png

Гэта, па сутнасці, першая на Беларусі “шпаргалка” для спецыялістаў турыстычнай сферы, якая дае аглядную інфармацыю пра тое, што такое бар'еры і як гэтыя перашкоды, з аднаго боку, стрымліваюць турыстычны патэнцыял, з другога – не даюць падарожнічаць людям, якія маюць асаблівыя патрэбы ў даступнасці.

І кола такіх “асаблівых” людзей даволі шырокае: людзі з інваліднасцю, сталыя людзі, вандраўнікі з дзецьмі ці, напрыклад, з вялікім багажом.

inklyuziuny_turyzm_by-05.png

— У брашуры няма канкрэтных парад, але ёсць пэўныя зачэпкі: напрыклад, спасылкі на міжнародныя рэкамендацыі па гэтай тэме. Гэта – першая прыступка для тых, хто цікавіцца тэмай і вырашыў развівацца, пашыраючы даступнасць, — прапануе аўтар.

Верагодна, неўзабаве ў Беларусі з’явіцца грунтоўны дапаможнік з канкрэтнымі алгарытмамі, прапановамі, рэкаментацыямі – над ім сёння працуюць у Валожынскім раёне, які у хуткім часе павінен стаць безбар’ерным для турыстаў.

Тры дзесяткі брашур “Інклюзіўны турызм: што, як і навошта?” перададзены ў факультэцкую бібліятэку для студэнтаў, якія навучаюцца на турыстычных спецыяльнасцях.

Каб атрымаць асобнічак брашуры, можна звяртацца ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Або спампаваць з электроннай бібліятэкі – на рускай і беларускай мовах.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: