У Менску з’явілася інтэрнэт-радыё, якое вырашае спрадвечнае пытанне: «Што зараз паслухаць?»

7 Сентября 2018 3787 0 Креатив Нестандарт
Поделиться

Два беларускіх дзіджэя Stereobeaver і KorneJ запусцілі радыёстанцыю, у эфіры якой граюць як класічныя нятленкі і аўтэнтычны world music, так і актуальнае індзі, рытмічныя эдзіты і густоўныя беларускія рэлізы. Галоўны акцэнт – музыка, якую заўжды можна ўключыць у сяброўскай кампаніі, а таксама падчас працы, адпачынку і нават сну.


«Мы раздзялілі эфір на некалькі часавых перыядаў. Так, напрыклад, раніцай граюць бадзёрыя кампазіцыі, ад якіх хочацца выпрастаць плечы і рынуцца ў бой з паўсядзённымі справамі; днём – больш спакойная, фонавая музыка, пад якую зручна працаваць; вечар мы дзелім на дзвіжовы і чыловы, а ноччу пагружаемся ў бязмежны эмбіент. Па пятніцах і суботах у нас – клубныя паці», – распавядаюць стваральнікі.

«У дзяцінстве шмат хто марыў адкрыць свой бар альбо радыё, – працягваюць яны. – Мы выбралі чырвоную пігулку. Дастаткова было сустрэцца толькі двум аднадумцам, каб дзіцячая фата-маргана здабыла фізічныя контуры. Некалькі месяцаў сышло на падрыхтоўку – і мы маем паўнавартасны эфір улюбёных кампазіцый, якія самі ахвотна слухаем, а таксама дзелімся імі з сябрамі».


Зараз радыёстанцыя працуе ў рэжыме кругласутачнага джукбоксу, але з цягам часу плануюцца штотыднёвыя жанравыя рубрыкі, аўтарскія перадачы, інтэрв’ю з музыкамі, а таксама стрымы з вечарынак. 

А каб адчуць вайб жыўцом, радыё «Плато» запрашае 28 верасня на опэнінг-паці ў «Хуліган». За пульт устануць Stereobeaver і KorneJ, а таксама адмысловы госць з Літвы Justicious, які ведае пра сучасныя клубныя трэнды амаль усё.




Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: