TuzinFM склаў спіс з 60 беларускамоўных хітоў сучаснасці

Поделиться

Да свайго 15-гадовага юбілею музычны партал TuzinFM.by разам з Letapis.by склаў cпіс песняў, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. У яго ўвайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з хіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003).

letapis1[1].jpg

Рэйтынг уклалі кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін і аўтар праекту «Мапа станаўлення Беларусі» Аляксей Чаранкевіч. Да кожнага з 60 трэкаў напісаная анатацыя і гісторыя ягонага стварэння, падабраныя выявы, відэа і спасылкі на рэсурсы, дзе можна болей дазнацца пра выканаўцу,  паслухаць і набыць ягоныя трэкі. У спіс увайшлі тыя песьні, якія перамагалі ў чарце на «Тузіне Гітоў» і называліся найлепшымі песнямі сезону цягам гэтых 15 гадоў існаваньня партала, а таксама 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў, без якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку.

«З аднаго боку гэта падсумаваньне для нас саміх – у рэйтынг увайшлі песні, якія паўплывалі як на нас асабіста, так і на разьвіццё айчыннай сцэны ў цэлым. На нашую задуму, гэты рэйтынг таксама мае стаць кропкай уваходу ў беларускую музыку для тых, хто толькі пачынае ёй цікавіцца», – заўважае Сяргей Будкін.

«Спачатку мы хацелі зрабіць спіс з 15 трэкаў, потым пашырылі яго да 20, а па выніку ён разросся да 60 і ў ім далёка ня ўсё, што хацелася ўключыць. У яго ўвайшлі пераважна рок-хіты нашых музыкаў. Поп-выканаўцы, барды, мэталісты, фольк-спевакі ды музыкі іншых кірункаў, безумоўна вартыя асобных рэйтынгаў», – зазначае Аляксей Чаранкевіч.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: