"Цудоўная цукерня" ад Fabula Branding атрымала "срэбра" на PENTAWARDS 2016

Поделиться

Fabula Branding атрымала сярэбраную ўзнагароду ў катэгорыі FOOD (Confectionary and sweet snacks) сярод рэальных упаковак у адным з конкурсаў свету, прысвечанаму выключна дызайну ўпакоўкі, – PENTAWARDS 2016 за дызайн «Цудоўнай цукерні» (гандлёвая марка цукру, якую агенцыя "пад ключ" распрацавала для Скідзельскага цукровага камбіната).

pentawards-2016-090-fabula-tsudounaya.jpg

Вынікі былі абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 23 верасня ў Шанхае.

Як адзначыла Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар Fabula Branding, для агентцтва гэта неверагодна значная падзея: "Па-першае, мы першыя з Беларусі, хто ўвайшоў у лік пераможцаў PENTAWARDS з рэальнай упакоўкай, прынятай і зацверджанай кліентам, а не канцэптам, а па-другое, упершыню за дзесяцігадовую гісторыю PENTAWARDS узнагароду атрымаў беларускамоўны брэнд!»

Таксама «Цудоўная цукерня» увайшла ў міжнародны даведнік па сучаснаму дызайну ўпакоўкі The Package Design Book #4, які выйдзе ў выдавецтве Taschenу лістападзе 2016 года.

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: