Супрацоўнікі МТЗ прачыталі «Новую зямлю» Якуба Коласа

5 Декабря 2017 marketing.by 1612 0 Нестандарт
Поделиться

Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама гульцы беларускіх футбольных клубаў далучыліся да праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода, Мiнскага маторнага завода, радыёстанцыі «МІР» і сеткі крам «Мацярык» запісалі ў падтрымку ўдзельнікаў конкурсу юных чытальнікаў відэа з чытаннем твораў беларускіх аўтараў і размясцілі іх у афіцыйных акаўнтах арганізацый у сацыяльных сетках. Да іх таксама далучыліся гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач» і дзіцячай «Футбольнай школы Мікалая Мурашка».

Супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода далучыліся да ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» і запісалі ў падтрымку ўдзельнікаў конкурса ўрывак з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа.


Таксама да праекта далучыліся супрацоўнікі радыёстанцыі «МІР». «У гэтым годзе ў Беларусі праходзіць конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», у якім удзельнічаюць вучні 7 і 8 класаў усіх школ і гімназій Беларусі. Прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР» у Рэспубліцы Беларусь вырашыла падтрымаць гэтую ініцыятыву і прачытаць твор Максіма Танка «Шчасце» - пракаментавалі на радыёстанцыі.  

Не засталася ў баку і сетка крам «Мацярык». Супрацоўнікі гіпермаркета абралі для чытання верш Антона Піліпчыка «Захапляла, заварожвае...». Працоўны калектыў «Мінскага маторнага завода» таксама падтрымаў ініцыятыву «Чытаем па-беларуску з velcom». Яны запісалі вершы Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і Петруся Броўкі.  

Праект падтрымалі і беларускія футбольныя клубы. Брамнік футбольнага клуба «Крумкачы» Яўген Касцюкевіч ў падтрымку ўдзельнікаў конкурса i запісаў на відэа чытанне твора Максіма Багдановіча «Пагоня». Паўабаронца футбольнага клуба «Іслач» Аляксей Тараканаў абраў верш Рыгора Барадуліна «Бацьку». Разам з вопытнымі гульцамі футбольных клубаў да ініцыятывы далучыліся будучыя прафесійныя футбалісты, якія зараз толькі набіраюцца вопыту і навучаюцца майстэрству ў «Футбольнай школе Мікалая Мурашка». Самыя юныя выхаванцы школы запісалі ў падтрымку ўдзельнікаў конкурсу верш «Родныя Вобразы» Якуба Коласа.

Любая арганізацыя, прадпрыемства, спартыўны клуб або асацыяцыя таксама могуць далучыцца да праекта і запісаць на відэа чытанне аднаго з твораў беларускай літаратуры, размясціць відэазапіс ў афіцыйным акаўнце арганізацыі і адзначыць яго хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.


Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: