Скарына, Купала, Быкаў: пачаўся збор сродкаў на нататнікі да 500-годдзя беларускага кнігадруку

Поделиться

Праект Infographer.by у межах кампаніі Чытаем Беларускую пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

7 Усе - карцінка.jpg

Арганізатары выпусцяць серыю з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч.

1-23.jpg

«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць знамянальную падзею ‒ 500-годдзе беларускага кнігадруку.» ‒ Кажа кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.

8-9.jpg

Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы: https://www.talaka.by/projects/2096/overview

Поделиться
Материалы по теме:
Обсуждение:
Читайте также: